У кнігарні -- у аддзелах канцтавараў, мастацкай літаратуры на першым паверсе па-новаму расстаўлены паліцы з таварам, іх выкладка стала больш адкрытай і даступнай, з’явілася больш свабоднага месца.
-- Мы ўлічылі пажаданні пакупнікоў, пастараліся, каб ім было зручна выбіраць кнігі, канцтавары. У магазіне працавалі дызайнеры з аддзела арганізацыі гандлю ААТ «Белкніга», і вынік іх працы нас радуе, -- адзначае кіраўнік. – Асартымент тавараў пашырыўся, сёння мы прапануем больш за 10 тысяч найменняў канцтавараў, у пераважнай большасці айчыннай вытворчасці. Хіба што стрыжні ў шарыкавыя ручкі расійскай вытворчасці, бо ў Беларусі іх пакуль не выпускаюць.
Ажыятаж на школьныя тавары адчуваецца. І чым менш застаецца да 1 верасня, тым больш вучняў і іх бацькоў заходзяць у кнігарню...
Пра асартымент, цэны і настрой бацькоў і вучняў -- чытайце ў "Маладзечанскай газеце" за суботу, 10.08.2019 г.
Фота: Аляксей Платко.