Новости Молодечно и Молодечненского района

БРСМ: працоўнае лета не за гарамі

  • 2019-03-19 11:13:16
  • Ірына Рабушка

Прэзентавалі акцыю ў штабе працоўных спраў «пярвічкі» філіяла «Маладзечанскі дзяржаўны політэхнічны каледж» УА «Рэспубліканскі інстытут прафесіянальнай адукацыі». Да ўдзелу запрасілі навучэнцаў і старшакласнікаў з іншых устаноў адукацыі. Юнакі і дзяўчаты, якія летам працавалі ўжо ў складзе студэнцкіх атрадаў, падзяліліся цікавымі ўспамінамі аб гэтым з равеснікамі. Дарэчы, менавіта прадстаўнікі політэхнічнага каледжа сярод самых актыўных удзельнікаў студатрадаўскага руху на Маладзечаншчыне.

Жадаючыя папрацаваць на летніх канікулах запоўнілі анкеты. У райкаме БРСМ пачалі вывучаць ужо інфармацыю аб патэнцыяльных прэтэндэнтах. Іх, дарэчы, 53 – у пераважнай большасці юнакі. Найчасцей моладзь выказвала жаданне працаваць у сельскагаспадарчых, будаўнічых і сэрвісных атрадах. Узровень зарплаты навучэнцы і старшакласнікі пазначалі не заўсёды, але ў тых анкетах, дзе яна ўсё ж называецца, сума стартуе ад 100 рублёў за месяц.

Актывісты райкама БРСМ прадоўжаць акцыю «Выбіраем студатрад» і ў іншых установах адукацыі, каб да пачатку летніх канікул сфарміраваць надзейныя працоўныя каманды. Як вядома, нашы атрады нярэдка сярод лідараў у сталічным рэгіёне.

Фота: архіў РАЙКАМА БРСМ.