У Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча праходзіць пасяджэнне народнага ўніверсітэта «Актыўнае даўгалецце».
У час мерапрыемства гаворка ідзе пра аграгарадок Маркава і ваколіцы населенага пункта. Працуе персанальная выстава Івана Нарэйкі, старшыні Маркаўскай ветэранскай арганізацыі. Іван Васільевіч расказвае пра сваю творчасць.
Інфармацыяй аб гісторыі краю, знакамітых людзях і значных дасягненнях дзеляцца актывіст ветэранскага руху Мікалай Кот і сацыяльны педагог Маркаўскай сярэдняй школы Вольга Капіца.
Фота: Аляксей ПЛАТКО