Новости Молодечно и Молодечненского района

Без вуглекіслаты і не туды, і не сюды

  • 2023-01-23 05:34:27
  • Алег Бяганскі

-- Вуглекіслата запатрабаваная ў многіх сферах народнай гаспадаркі, -- расказаў Ігар Іосіфавіч. -- Яе выкарыстоўваюць для зварачных работ у будаўніцтве, прамысловасці, сельскай гаспадарцы, на транспарце. Патрэбная яна нават у медыцыне. Таму забяспечваць яе вытворчасць у неабходнай колькасці вельмі важна.

На «Аквадыве» субяседнік працуе з 2006 года. Уладкаваўся на вытворчасць пасля праходжання тэрміновай ваеннай службы. Асвойваў абсталяванне на спецыяльных курсах у Мінску. Адзначым, што Ігар Адамчык выпускнік Маладзечанскага дзяржаўнага каледжа. У гэтай навучальнай установе ён атрымаў спецыяльнасць слесара рамонтніка прамысловага абсталявання. Пэўны час працаваў на прадпрыемстве «Маладзечнажалезабетон».

-- Тэхніку люблю, у калектыве мне камфортна, -- адзначыў спецыяліст. – Падабаецца, што работа мая не манатонная. Па вуглекіслату прыязджаюць прадстаўнікі многіх прадпрыемстваў. Увогуле, у час змены сумаваць некалі. Рэпутацыя «Аквадыва», аднаго з лепшых у раёне прадпрыемства са слаўнымі традыцыямі, залежыць і ад мяне таксама.

Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ.