Ва ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды адкрыцця клуба прыняў удзел міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Вадзім Сіняўскі. Кіраўнік выратавальнага ведамства выказаў упэўненасць, што члены клуба папоўняць рады беларускіх ратавальнікаў і заўсёды будуць прыходзіць на дапамогу людзям.
У «Адвазе» юнакі і дзяўчаты навучаюцца асновам бяспекі жыццядзейнасці, удзельнічаюць у розных патрыятычных мерапрыемствах, гартуюцца маральна і фізічна, вучацца быць сапраўднымі патрыётамі.
Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ.