Новости Молодечно и Молодечненского района

Аборак прыцягвае мастакоў і турыстаў

  • 2024-06-13 07:21:00
  • Олег БЕГАНСКИЙ

Аборак – калісьці асобная вёска, а цяпер частка аграгарадка Палачаны.

Месца гэта звязана з Леанардам Ходзькам, асабістым сакратаром Міхала Клеафаса Агінскага. Тут у свой час былі часткова адрэстаўраваныя пахаванне роду Ходзькаў-Дадэркаў, могілкі контр-адмірала Расійскага флоту Івана Канаржэўскага і яго сваякоў, добраўпарадкаваная тэрыторыя, на якой знаходзіўся касцёл Святога Роха.

Гэты куток Маладзечаншчыны да нашага часу захоўвае непаўторную аўру, якую спрабуюць улавіць і перадаць іншым творчыя людзі. Сюды нярэдка наведваюцца турысты. Мясцовыя жыхары такім візітам рады. Дзякуючы гасцям вядомасць Палачан і ўсяго раёна пашыраецца ў Беларусі і за яе межамі.

Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ