Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, дарагія землякі!
Віншуем усіх з 80-годдзем Вялiкай Перамогi!
Беларускі народ, які перанёс цяжкія выпрабаванні фашысцкай акупацыі і зведаў радасць Вялікай Перамогі, заўсёды будзе памятаць, якой цаной заваяваныя мір і незалежнасць. 9 мая 1945 года назаўсёды будзе днём гордасці і славы, днём заканчэння страшнай і жорсткай вайны.
Памяць аб страшнай трагедыі і Вялікай Перамозе не можа згаснуць. Яна падарыла сучаснікам і нашчадкам разуменне каштоўнасці жыцця і мірнага неба над галавой.
У гэты цудоўны майскі дзень мы аддаём даніну глыбокай павагі гераізму і самаадданасці абаронцаў Айчыны, схіляем галовы перад подзвігам абаронцаў роднай Беларусі. Выказваем словы вялікай падзякі працаўнікам тылу, якія ў голад, холад і разруху аддавалі ўсе свае сілы ў імя перамогі.
Няхай настрой гэтага свята надасць усім здароўя, упэўненасці ў сваіх сілах і заўтрашнім дні нашай Радзімы! Моцнага ўсім здароўя, дабрабыту, шчасця, мірнага неба над галавой!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў
Шаноўныя жыхары Маладзечанскага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з 80-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне!
9 мая з’яўляецца святым сімвалам мужнасці і стойкасці мільёнаў людзей, якія цаной уласнага жыцця абаранілі свабоду і незалежнасць нашай Радзімы, забяспечыўшы права на мірнае існаванне будучых пакаленняў. Гэты подзвіг ніколі не будзе забыты, ён застанецца ў сэрцах кожнага з нас як вечная крыніца гонару за нашу краіну, за яе гісторыю і для яе народа!
У гэты святочны дзень шчыра жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту. Няхай памяць пра Вялікую Айчынную вайну натхняе нас працаваць і ствараць, верыць у нашу краіну і сваю будучыню.
Са святам! З Днём Перамогі!
Н.Л. ГЛІНСКАЯ,
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
І.С. МАРКЕВІЧ, Д.І. УШАЦКІ, С.І. САКАЛОЎСКАЯ,
дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь