Новости Молодечно и Молодечненского района

8 САКАВІКА – ДЗЕНЬ ЖАНЧЫН

  • 2026-03-08 06:45:00

Дарагія жыхаркі Маладзечанскага раёна!
Шчыра віншуем вас з Днём жанчын!



Гэта свята напоўнена асаблівай вясенняй атмасферай і самымі светлымі пачуццямі да прадстаўніц цудоўнай паловы, якія дораць утульнасць, клопат і дабрыню.

Ва ўсе часы мір на роднай зямлі, нацыянальны дабрабыт і годнасць беларускага народа трымаліся на жаночым імкненні да стварэння. Вам удаецца ўсё паспяваць – захоўваць хатнюю ўтульнасць, дасягаць поспехаў у рабоце і пры гэтым заўсёды заставацца чароўнымі, прыгожымі, жаноцкімі. Дзякуй, што, рэалізуючы свае таленты і прафесійныя ўменні ў самых розных сферах дзейнасці, вы застаяцеся вернымі традыцыйным сямейным каштоўнасцям. Асаблівыя пачуцці выклікае ваша здольнасць самааддана любіць, глыбока суперажываць, з радасцю і цярпеннем клапаціцца пра блізкіх.

Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, радасці, шчасця, сямейнага дабрабыту, невычэрпнага аптымізму. Няхай у вашых дамах заўсёды пануюць утульнасць, вернасць і любоў. Няхай удача спадарожнічае ва ўсіх справах і ў жыцці будзе мноства радасных падзей!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў