Новости Молодечно и Молодечненского района

7 ЛІСТАПАДА – ДЗЕНЬ КАСТРЫЧНІЦКАЙ РЭВАЛЮЦЫІ

  • 2025-11-07 07:15:00

Паважаныя жыхары горада і раёна!
Віншуем вас са святам!
Гэта знамянальная дата ў летапісе многіх народаў, якая вызначыла ход сусветнай гісторыі. Для нашай рэспублікі падзеі той пары адкрылі шлях да нацыянальнага самавызначэння і ўласнай дзяржаўнасці.
7 Лістапада стала сімвалам пераўтварэння жыцця, памяці аб энтузіязме першых савецкіх будоўляў, пакланення перад мужнасцю тых, хто абараняў Радзіму, верыў у светлую будучыню, ішоў на подзвіг у імя ідэі.
З іменем Кастрычніцкай рэвалюцыі мы звязваем шматлікія перамогі, здзяйсненні і працоўныя дасягненні нашага народа, якія і сёння застаюцца прадметам нашага асаблівага гонару.
Абраўшы самастойны шлях развіцця, мы захавалі і выкарыстоўваем вопыт, набыты папярэднімі пакаленнямі. Атрымаўшы ў спадчыну ад мінулага ўсё лепшае, мы сустракаем гэта свята ў атмасферы грамадзянскага міру, паспяховага эканамічнага і сацыяльна-культурнага развіцця.
Дарагія землякі! Жадаем вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, аптымізму і новых поспехаў на карысць роднай Беларусі.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў

Паважаныя жыхары Маладзечанскага раёна! Дарагія ветэраны вайны і працы!
Шчыра віншуем вас з Днём кастрычніцкай рэвалюцыі!
Гэта падзея дала пачатак новай эпосе, у якую пасля распаду Савецкага Саюза беларускі народ увайшоў у статусе палітычнай нацыі, якая ўпершыню стварыла на роднай зямлі нацыянальную дзяржаву.
Для нас, людзей старэйшага пакалення, гэта свята было і застаецца адным са значных. Яно атаясамлівае адзінства, захаванасць традыцый дабра, справядлівасці, сапраўднай адданасці сваёй Радзіме. Бо Кастрычніцкая рэвалюцыя адкрыла для вялікай краіны – Савецкага Саюза, у якім прайшлі наша дзяцінства, юнацтва, працоўныя гады, доступ да адукацыі і бясплатнай медыцыны, гарантавала права на працу і адпачынак, дало вялікія магчымасці і аб’яднала людзей розных нацыянальнасцей.
Ад усёй душы жадаем вам і вашым блізкім моцнага здароўя, дабрабыту, бадзёрасці духу, аптымізму. Няхай над нашай роднай Беларуссю заўсёды будзе чыстае, мірнае неба, а ў дамах пануюць дабрабыт, цяпло і ўтульнасць.
Раённы савет ветэранаў

Дарагія жыхары Маладзечанскага раёна!
Сардэчна віншуем вас са святам, якое назаўжды застанецца знакам вялікіх змен, мужнасці і імкнення да справядлівасці. Мы паважаем памяць аб падзеях, якія змянілі ход гісторыі, і аддаём даніну павагі тым, хто адстойваў свае ідэалы ў імя будучыні.
Гэты дзень увасабляе ў сабе любоў да Радзімы, самаадданую працу і адзінства – тыя каштоўнасці, што ва ўсе часы былі і застаюцца галоўнай сілай нашай краіны. Мы ганарымся тым, што жывём на роднай зямлі, вольнай і суверэннай, дзе кожны грамадзянін мае права на годнае жыццё, справядлівасць і стваральную працу.
Кастрычніцкая рэвалюцыя заклала асновы ідэалаў сацыяльнай роўнасці, гуманізму і салідарнасці, давёўшы, што народ, згуртаваны агульнай мэтай, здольны змяняць гісторыю. Сёння, абапіраючыся на гераічныя здзяйсненні папярэдніх пакаленняў, мы будуем светлую будучыню, захоўваючы вернасць традыцыям міру, сяброўства і ўзаемнай павагі паміж народамі.
Жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту і непахіснай веры ў сілу нашага адзінства! Няхай дух стварэння, патрыятызму і пераемнасці пакаленняў натхняе нас на новыя дасягненні ў імя росквіту роднай Беларусі!
Н.Л. ГЛІНСКАЯ,
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
І.С. МАРКЕВІЧ, Д.І. УШАЦКІ, С.І. САКАЛОЎСКАЯ,
дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь