Новости Молодечно и Молодечненского района

5 МАЯ – ДЗЕНЬ ДРУКУ

  • 2026-05-05 08:16:06

Паважаныя работнікі рэдакцыі «Маладзечанскай газеты», друкарні «Перамога», ветэраны працы!
Шчыра віншуем вас з прафесійным святам!




Сёння «МГ» з’яўляецца адной з галоўных крыніц інфармацыі для жыхароў раёна. З газетай звязана жыццё некалькіх пакаленняў, якія цанілі і цэняць яе за ўвагу да людзей, прафесіяналізм, аб’ектыўнасць. Нягледзячы на вялікую папулярнасць інтэрнэту, друкаваныя выданні захоўваюць сваіх прыхільнікаў – людзей адукаваных, з аналітычным мысленнем і шырокім светапоглядам.

Дзень друку святкуюць усе, хто мае дачыненне да выпуску перыядычных выданняў, выдаўцы і паліграфісты, распаўсюджвальнікі газет і часопісаў, а таксама чытачы – усе, хто паважае друкаванае слова і імкнецца, каб яно прыносіла карысць.

Жадаем усім толькі дакладных, правераных навін, непахіснасці светапогляду, моцнага здароўя, новых творчых поспехаў і дасягненняў.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў