Дарагія юнакі і дзяўчаты!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні са святам мар і натхнення, творчасці і надзеі!
Гэта свята людзей, на якіх ускладаюцца вялікія надзеі, з кім звязана будучыня нашай краіны і кожнага з нас. Наша моладзь займае актыўную жыццёвую пазіцыю, умее адстойваць свае прынцыпы і погляды. Яна заўсёды была і застаецца найбольш актыўнай часткай грамадства.
Мы ганарымся дасягненнямі юных землякоў, чые таленты, працоўныя поспехі і мэтанакіраванасць праслаўляюць наш раён. Вашы веды, энергія, уменне дапамогуць вам рэалізаваць свае творчыя здольнасці, дабіцца поспехаў у жыцці і быць годнымі грамадзянамі Айчыны.
Глядзіце смела ў будучыню, тварыце, рызыкуйце, любіце! Няхай ваша жыццё будзе запоўнена святлом пазнання, радасцю творчасці, шчасцем!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў