Новости Молодечно и Молодечненского района

30 ЧЭРВЕНЯ – ДЗЕНЬ ЭКАНАМІСТА

  • 2025-06-30 08:58:45

Паважаныя эканамісты раёна, ветэраны галіны!
Віншуем вас з прафесійным святам!



Эканоміка з’яўляецца найважнейшым складальнікам устройства любой дзяржавы, бо ад яе залежаць дабрабыт народа і краіны ў цэлым. Паспяховая эканоміка – гэта залог росквіту і стабільнасці грамадства, павышэнне якасці і эфектыўнасці выкарыстання фінансавых рэсурсаў дзяржавы.

Ад правільнай і дакладнай работы эканамістаў залежыць дзейнасць прадпрыемстваў, арганізацый і ў цэлым дабрабыт нашай дзяржавы, яе жыццядзейнасць.

Упэўнены, што вы і надалей будзеце гэтак жа добрасумленна выконваць службовыя абавязкі, уносіць годны ўклад у развіццё эканомікі нашага раёна і роднай Беларусі.

Жадаем вам і вашым сем’ям шчасця, міру, моцнага здароўя, дабрабыту.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў