Паважаныя жыхары Маладзечаншчыны!
Віншуем вас з Днём народнага адзінства!
Гэта дзяржаўнае свята, якое прымеркавана да гадавіны ўз’яднання беларускага народа ў 1939 годзе, сімвалізуе нацыянальную, дзяржаўную і тэрытарыяльную цэласнасць краіны, падкрэсліваючы імкненне беларускага народа да суверэннай і квітнеючай дзяржавы. Яно нагадвае пра складаныя і важныя падзеі ў гісторыі Беларусі, падкрэслівае яе моцныя бакі і акцэнтуе ўвагу на каштоўнасці незалежнасці, справядлівасці і нацыянальнай ідэнтычнасці.
У гэты дзень мы аддаём даніну павагі гісторыі, прыгадваем значныя падзеі і больш яскрава разумеем важнасць узаемаразумення і падтрымкі, сумеснай работы для дасягнення агульных мэт і вырашэння праблем.
Сёння Беларусь упэўнена глядзіць у будучыню, мы разам гатовы супрацьстаяць любым выклікам і сваёй стваральнай працай зрабіць усё, каб яна заставалася паспяховай і незалежнай дзяржавай.
Жадаем кожнаму ганарыцца сваёй гісторыяй і ўкладам у развіццё нашай краіны. Моцнага ўсім здароўя, сямейнага шчасця, міру і дабрабыту!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў
Паважаныя жыхары Маладзечанскага раёна! Дарагія землякі!
Віншуем вас з Днём народнага
адзінства! Гэта свята, прасякнутае духам гераічнай гісторыі нашых продкаў, увасабляе бесперапынную пераемнасць пакаленняў, якія ва ўсе часы разам адстойвалі свабоду і незалежнасць роднай зямлі. Яно нясе ў сабе магутны пачатак аб’яднання і сімвалізуе вечную ісціну, якая ляжыць у аснове нашай нацыянальнай самасвядомасці: наша сіла – у адзінстве, веры і бязмежнай любові да Айчыны.
У адзінстве народа – аснова магутнасці і суверэнітэту нашай краіны, гарантыя яе паспяховага развіцця і росквіту. Толькі аб’яднаўшыся, мы можам пераадолець любыя цяжкасці, адказаць на любыя выклікі і ўпэўнена глядзець у будучыню. Сёння мы бяром сілы ў нашай гісторыі, культурным багацці і духоўных каштоўнасцях, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне.
Жадаем здароўя, міру, дабра і новых поспехаў у імя моцнай і квітнеючай Беларусі!
Са святам! З Днём народнага адзінства!
Н.Л. Глінская, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Республікі Беларусь,
І.С. Маркевіч, Д.І. Ушацкі, С.І. Сакалоўская, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Дарагія жыхары Маладзечанскага раёна!
Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з Днём народнага адзінства!
Наша краіна заўсёды славілася традыцыямі добрых, паважлівых адносін паміж людзьмі розных пакаленняў, нацыянальнасцей і веравызнанняў. Гэта свята – сімвал міру і стабільнасці, мужнасці і гераізму, пераемнасці пакаленняў, павагі традыцый, яно дазваляе зберагчы і прымножыць усё добрае і каштоўнае, накопленае старэйшымі пакаленнямі дзеля будучыні. Гэта як ніхто разумеем мы, старэйшае пакаленне, якое зведала беды вайны, пасляваеннае аднаўленне краіны, прымае актыўны ўдзел у развіцці незалежнай дзяржавы.
Мы ўпэўнены, што ў нашых сілах усім разам мірнай працай умацоўваць нашу краіну, рабіць яе больш прыгожай і багатай. Давайце берагчы, даражыць і любіць свой родны край так, як можам толькі мы – беларусы!
Жадаем усім моцнага здароўя, аптымізму, міру і дабра! Няхай над нашай роднай Беларуссю заўсёды будзе чыстае, мірнае неба, у сэрцах людзей – спакой і ўпэўненасць у заўтрашнім дні, а ў дамах – дабрабыт, цяпло і ўтульнасць!
Раённы савет ветэранаў