Паважаныя работнікі і ветэраны сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК!
Віншуем вас з прафесійным святам!
Усе мы разумеем важнасць вашай працы для кожнага чалавека і дзяржавы ў цэлым. Вы спрыяеце росту эканамічнага патэнцыялу Беларусі і экспартных паставак якасных тавараў. Дзякуючы вашым намаганням на прылаўках магазінаў шырокі асартымент айчыннай прадукцыі. Таму ваша свята з’яўляецца агульным для ўсіх.
Вынікі гаспадарчай дзейнасці хлебароба, жывёлавода залежаць ад капрызаў надвор’я. Вяскоўцы навучыліся максімальна змякчаць уплыў знешніх фактараў на ўрадлівасць зямлі, прадукцыйнасць жывёлы.
Нізкі паклон усім работнікам сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК, ветэранам, перадавікам вытворчасці за самаадданую добрасумленную працу.
Жадаем вам і вашым блізкім моцнага здароўя, дабрабыту, міру, удачы і дабра, невычэрпнай энергіі, новых поспехаў ва ўсіх справах і добрых пачынаннях!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.