
Дарагія жанчыны Маладзечанскага раёна! Сардэчна віншуем вас з Днём маці!
Гэта цудоўнае свята напоўнена самымі шчырымі, пяшчотнымі пачуццямі да тых, чыё найвялікшае прызванне – дарыць новае жыццё, аберагаць і саграваць яго сваімі любоўю і клопатам.
Менавіта мама бескарысліва аддае нам усе свае сілы, клопат, любоў і пяшчоту. Пра яе мы ўспамінаем у самыя светлыя моманты, да яе звяртаемся па падтрымку ў цяжкія хвіліны. Па-сапраўднаму шчаслівы чалавек, якога клапатлівыя матчыны рукі і добрыя словы падтрымліваюць не толькі ў дзяцінстве.
Асаблівыя словы ўдзячнасці – мнагадзетным маці, жанчынам, якія выхоўваюць дзяцей з асаблівасцямі развіцця, а таксама тым, хто дорыць пяшчоту, дамашнюю ўтульнасць і цяпло ў прыёмных сем’ях.
Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, любові, цяпла і дабрабыту. Няхай у вашым жыцці будзе больш добрых, светлых дзён, больш падстаў ганарыцца і радавацца за сваіх дзяцей!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў