Паважаныя жыхары Маладзечанскага раёна!
Шчыра віншуем са Святам працы тых, хто клапоціцца пра агульны дабрабыт. Павага да такіх людзей, пераемнасць добрых традыцый – аснова паспяховага развіцця нашай дзяржавы. Толькі ўпарта і самааддана працуючы, мы зможам дасягнуць вынікаў у развіцці эканомікі, сацыяльнай сферы, павысіць свой жыццёвы ўзровень. Ад гэтага залежаць наша сучаснасць і будучыня, узровень і якасць жыцця наступных пакаленняў.
Мы аддаём даніну ўдзячнасці за працавітасць і прафесіяналізм працоўным калектывам і ветэранам, усім, хто ўмее працаваць сумленна, ад чыіх намаганняў, ведаў, вопыту і высокіх вынікаў залежыць працвітанне Беларусі. Жадаем, каб ваша праца была запатрабаванай, прыносіла дастатак і стабільнасць.
Жадаем вам мірнага неба, моцнага здароўя, дабра і вясновага настрою, новых працоўных здзяйсненняў. Няхай у кожным доме будуць дабрабыт і стабільнасць!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў
Дарагiя жыхары горада Маладзечна i Маладзечанскага раёна!
Ад усёй душы віншуем вас са Святам працы!
Гэты дзень сімвалізуе неразрыўную сувязь пакаленняў, павагу да стваральнай працы і імкненне да справядлівасці. 1 Мая аб’ядноўвае ўсіх, хто сваёй штодзённай працай стварае дабрабыт і росквіт нашай краіны, хто дорыць стабільнасць і ўносіць асабісты ўклад у развіццё роднага краю. .
Дэпутацкі корпус заўсёды абапіраецца на вашу падтрымку. Мы бачым сваю задачу ў тым, каб нястомна працаваць над удасканаленнем заканадаўчай базы, якая садзейнічае росту эканомікі, умацаванню сацыяльных гарантый і павышэнню якасці жыцця грамадзян.
Няхай гэты вясновы дзень падарыць вам і вашым сем’ям выдатны настрой, энергію і ўпэўненасць у заўтрашнім дні.
Жадаем вам моцнага здароўя, міру, дабра і новых дасягненняў на карысць нашай агульнай Радзімы!
Н.Л. Глiнская,
член Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь
I.С. Маркевiч, Д.I.Ушацкi, С.I.Сакалоўская, дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Республiкi Беларусь
1 мая ўсе жыхары нашай краіны адзначаюць Свята працы.
Пачатак гэтай традыцыі закладзены яшчэ ў XIX-м стагоддзі, калі працоўныя вырашылі з’яднацца, как разам змагацца за свае правы. I вось ужо больш за 120 гадоў прафсаюзныя арганізацыі Беларусі, цесна ўзаемадзейнічаючы з дзяржаўнымі органамі і прадстаўнікамі наймальнікаў, абараняюць працоўныя i сацыяльна-эканамічныя правы і інтарэсы членаў прафсаюза, прымаюць удзел у распрацоўцы і падрыхтоўцы нарматыўных прававых актаў, што закранаюць працоўныя адносіны.
Салідарнасць, справядлівасць, імкненне працаваць разам на карысць краіны – гэтыя прынцыпы заўсёды былі і застаюцца асновай працы прафсаюзных арганізацый.
Віншую ўсіх з гэтым цудоўным вясновым святам! Жадаю моцнага здароўя, бадзёрага настрою, далейшых поспехаў i дасягненняў на карысць нашай любімай Беларусі.
Анатолій Фурс, старшыня Маладзечанскай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу