Дарагія жыхары горада і раёна! Прыміце шчырыя віншаванні са Святам працы!
Гэты дзень стаў сімвалам яднання ўсіх працоўных незалежна ад прафесіі і пасады. Першамай – гэта сімвал абнаўлення, светлых надзей, узаемнай падтрымкі і згуртаванасці, павагі да стваральнай працы. У гэты дзень мы славім людзей працы і традыцыі, што былі закладзены раней і беражліва захоўваюцца сёння.
Асаблівыя словы падзякі – ветэранам, якія добрасумленна працавалі на карысць нашай вялікай і малой радзімы. Выказваем пашану і ўдзячнасць добрасумленным работнікам, перадавікам вытворчасці.
Жадаем, каб у кожнага з вас была любімая справа. Няхай жыццё будзе напоўнена цікавай працай і творчасцю, смелымі задумамі і яркімі ідэямі. Няхай у кожным доме і ў цэлым у нашай краіне пануюць згода і разуменне.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў
Паважаныя жыхары Маладзечаншчыны!
Сардэчна віншуем вас са Святам працы!
Яно аб’ядноўвае па ўсім свеце мільёны прадстаўнікоў розных прафесій і нацыянальнасцей – усіх тых, хто штодзённа стварае будучыню для роднай краіны, верыць у справядлівасць і імкнецца да роўнасці.
Беларусы заўсёды славіліся сваёй працавітасцю. Гэта рыса нацыянальнага характару перадаецца з пакалення ў пакаленне. Толькі добрасумленнай і адказнай працай мы зможам умацаваць суверэнітэт нашай краіны, забяспечыць яе далейшыя развіццё і росквіт.
Няхай гэты святочны дзень прынясе нам масу радасных момантаў, зарадзіць пазітыўнай энергіяй і аптымізмам, стане крыніцай натхнення для новых здзяйсненняў і перамог у працы і асабістым жыцці. Жадаем усім моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, новых творчых і прафесійных дасягненняў, нязгаснай энергіі і поспехаў ва ўсіх пачынаннях!
Н.Л. ГЛІНСКАЯ,
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
І.С. МАРКЕВІЧ, Д.І. УШАЦКІ, С.І. САКАЛОЎСКАЯ,
дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Паважаныя маладзечанцы!
1 мая наша краіна святкуе Першамай. Пачатак гэтай традыцыі закладзены яшчэ ў ХIХ стагоддзі, калі працоўныя змагаліся за свае правы, патрабуючы ад работадаўцаў устанаўлення васьмігадзіннага працоўнага дня. І вось ужо больш за 120 гадоў прафсаюзныя арганізацыі Беларусі, цесна ўзаемадзейнічаючы з урадам і наймальнікамі, абараняюць працоўныя і сацыяльна-эканамічныя правы і інтарэсы членаў прафсаюза, прымаюць удзел у распрацоўцы і падрыхтоўцы нарматыўна-прававых актаў, што закранаюць працоўныя адносіны.
Салідарнасць, справядлівасць, імкненне працаваць разам на карысць краіны – гэтыя прынцыпы заўсёды былі і застаюцца асновай працы прафсаюзных арганізацый.
Віншую ўсіх з гэтым цудоўным вясновым святам! Жадаю моцнага здароўя, бадзёрага настрою, далейшых поспехаў і дасягненняў.
Анатолій ФУРС,
старшыня Маладзечанскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК