Новости Молодечно и Молодечненского района

1 КАСТРЫЧНІКА – ДЗЕНЬ ПАЖЫЛЫХ ЛЮДЗЕЙ

  • 2024-10-01 08:02:36

Паважаныя ветэраны вайны і працы, прадстаўнікі старэйшага пакалення!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём пажылых людзей!
У гэтым асаблівым свяце цеплыня і сардэчнасць, павага і любоў. Яно сімвал адзінства і пераемнасці пакаленняў, сувязі часоў.
Гэты дзень не напамін аб узросце, а выдатная магчымасць сказаць словы ўдзячнасці бацькам, ветэранам, пенсіянерам, усім пажылым людзям.
Павага да старэйшых – адна з найважнейшых каштоўнасцей грамадства, якое з упэўненасцю глядзіць у будучыню. Бо толькі абапіраючыся на багаты жыццёвы вопыт папярэднікаў, прыслухоўваючыся да іх мудрых парад, можна прымаць узважаныя, прадуманыя рашэнні, планаваць і здзяйсняць задуманае.
Мы ўдзячныя вам за мудрасць, дабрыню і цярпенне. Прыміце словы шчырай падзякі і бязмернай павагі за вашу неацэнную працу, сілу духу, шчырую любоў да раёна!
Моцнага вам здароўя, душэўнага спакою, дабрабыту, шчасця, нязгаснай цікавасці да жыцця! Няхай заўсёды побач будуць вашы клапатлівыя дзеці, унукі, сябры!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў

Дарагія ветэраны вайны і працы!
Шчыра віншуем вас з Днём пажылых людзей!
Кожны з вас, хто ўнёс значны ўклад у вызваленне краіны, яе пасляваеннае аднаўленне і сацыяльна-эканамічнае развіццё, стаў часткай нашай гісторыі. Вашы веды і багаты вопыт асабліва важныя ў сучасных умовах, калі разам з ініцыятывай маладых патрабуецца жыццёвая мудрасць старэйшых.
Шчыра дзякуем усім пажылым людзям, асабліва ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, за мірнае неба, добрасумленную працу, мужнасць і стойкасць.
Жадаем вам здароўя, энергіі, запалу бадзёрасці, увагі блізкіх. Няхай у вашых дамах пануюць мір, спакой і шчасце.
Раённы савет ветэранаў