Алег Бяганскі

Алег Бяганскі

Эл. почта: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы раёна рыхтуюцца да ўборкі збожжавых. Але важна не толькісабраць ураджай, але і зберагчы яго ад агню. Таму ратавальнікі ўзмацнілі кантроль за мерамі пажарнай бяспекі ў месцах уборкі, перапрацоўкі і захоўвання збожжа. З гэтай мэтай спецыялісты па супрацьпажарнай бяспецы наведалі аграфірму «Лебедзева» РУП «Мінскэнерга».

Жыхар дома №7 па вуліцы Усходняй у Радашковічах Яраслаў Галкін папрасіў рэдакцыю адрэагаваць на «варварскае знішчэнне фруктовых і дзікарослых (бярозы) дрэў» у двары яго дома. Мужчына параіў падключыць для вырашэння пытання «зялёных» актывістаў, сфатаграфаваць наступствы зносу насаджэнняў і звярнуцца ў адпаведныя дзяржаўныя арганізацыі.


Мы не сталі турбаваць экалагічную грамадскасць, а вырашылі самі разабрацца ў сітуацыі. Такім чынам, рэдакцыйная машына накіравалася ў Радашковічы.

Яраслаў Іванавіч паказаў месцы, дзе раслі бярозы. Па яго словах, дрэвам было каля дваццаці гадоў. Калі іх спілавалі, двор стаў выглядаць няўтульна.

— Невядома, каму перашкаджалі дрэвы… І ўвогуле, навошта было іх знішчаць і хто даў на гэта дазвол? – пытаецца жыхар.

Па тлумачэнні мы звярнуліся ў мясцовы жыллёва-эксплуатацыйны аддзел. Майстар па добраўпарадкаванні Таццяна Ласякіна расказала, што заява аб спілоўванні дрэў паступіла ад жыхароў дома. Акрамя таго, бярозы псавалі адмостку і перашкаджалі доступу і эксплуатацыі тэхналагічных калодзежаў.

— Усе неабходныя працэдуры для зносу дрэў былі выкананы, дазвол раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя атрыманы, — падкрэсліла Т. Ласякіна. – У якасці кампенсацыі за спілаваныя расліны на тэрыторыі зялёнай зоны плануецца высадзіць дэкаратыўныя кусты.

Знос зялёных насаджэнняў на тэрыторыі населеных пунктаў – адно з найбольш хвалюючых для жыхароў пытанняў. Калі дзесьці пачынаюцца такія работы, людзі абавязкова тэлефануюць або пішуць у рэдакцыю. У кожным выпадку мы звязваемся з адпаведнымі арганізацыямі і разбіраемся ў сітуацыі. Аднак за ўвесь час не было ніводнага факту незаконнай высечкі. Можна спрачацца, наколькі апраўданы знос дрэў. Але браканьерства ў жылых кварталах на тэрыторыі Маладзечаншчыны не дапускаецца. 


Фота: Аляксей ПЛАТКО.

«Нядаўна мае бацькі-пенсіянеры, якія жывуць у вёсцы Дубрава, купілі ў Маладзечанскім філіяле ДП «Мінскаблпаліва» 3 тоны торфабрыкету, — напісала ў рэдакцыю жыхарка горада Жодзіна Іна Хоцька. – Каля трэці з іх (18 мяшкоў) аказалася або пылам, або дробным «тарфабоем». Мы звярнуліся на прадпрыемства, каб крошку памянялі на нармальныя брыкеты. Там згадзіліся памяняць палову (9 мяшкоў). Астатняе, маўляў, адпавядае нормам. Няўжо гэта справядліва? Бацькі ж заплацілі за брыкет, а не за пыл і крошку».

-- Чуў, што ў раёне вуліцы Бухаўшчына плануецца зрабіць паркоўку для аўтамабіляў, — звярнуўся ў рэдакцыю жыхар горада Дзмітрый Пятроў. – Справа патрэбная, бо праблема, дзе пакінуць транспартны сродак, у Маладзечне (асабліва ў цэнтры) ёсць. Машыны паркуюцца ў дварах. Раскажыце, калі пачнецца ўзвядзенне аб’екта?

Ратаваць жыцці людзей, ліквідаваць наступствы надзвычайных сітуацый – высакародна і адказна. Так лічыць камандзір аддзялення пажарна-выратавальнай службы пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Раман Космач.

Страница 319 из 341