Алег Бяганскі

Алег Бяганскі

Эл. почта: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Понедельник, 24 сентября 2018 10:35

Не уверен - не стреляй

Свой першы трафей (зайца) вядучы паляўніцтвазнавец Маладзечанскай структуры Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў Іосіф Залуцкі здабыў больш за 40 гадоў таму. З таго часу на яго ліку былі і ваўкі, і ласі, і дробная жыўнасць. Сваімі разважаннямі пра паляванне спецыяліст падзяліўся з чытачамі «Маладзечанскай газеты».

За студзень-жнівень на палігон цвёрдых камунальных адходаў ля Маладзечна было вывезена каля 27 тысяч тон смецця. Такім чынам, за месяц сюды трапляе такая колькасць адходаў, якой можна запоўніць алімпійскі стадыён. Між тым аб’ём другасных рэсурсаў, якія незваротна выводзяцца з абароту, ёсць магчымасць скараціць. Для гэтага трэба пабудаваць станцыю па сартаванні смецця. І такі праект існуе.

Лепшы сельскі комплексны прыёмны пункт Мінскай вобласці знаходзіцца ў Заскавічах і належыць ААТ «Завод Рамбыттэхніка». Тут заўсёды ветліва сустракае кліентаў прыёмшчыца заказаў Антаніна Сушко.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання па Маладзечанскай сельскай выбарчай акрузе №73 Івана Маркевіча на пасаду намесніка старшыні Мінскага аблвыканкама. Кіраўнік дзяржавы разгледзеў кадравыя пытанні 18 верасня.

Понедельник, 17 сентября 2018 10:53

На Дажынках ў Хажова (фотарэпартаж)

У мінулую суботу Хажова было не пазнаць. Аграгарадок ператварыўся ў гандлёва-забаўляльны цэнтр, дзе кожны мог знайсці занятак па душы. На галоўны фестываль аграрыяў Маладзечаншчыны прыбылі лепшыя з лепшых, тыя, хто ўнёс найвялікшы ўклад у раённы каравай. Свята доўжылася некалькі гадзін, і нават дождж не змог сапсаваць настрой удзельнікам і гасцям.

Страница 237 из 306