Чарговае выязное пасяджэнне камісіі райвыканкама па супрацьдзеянні карупцыі прайшло ў мінулую сераду на базе ААТ «Маладзечанскі райаграсэрвіс». У мерапрыемстве прынялі ўдзел пракурор раёна, прадстаўнікі зацікаўленых арганізацый, спецыялісты Маладзечанскага райаграсэрвіса.
У Красным адбылося чарговае пасяджэнне савета грамадскага пункта аховы правапарадку пры Красненскім сельскім Савеце, а таксама пасяджэнне пастаянна дзеючай камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва.
Сустрэцца з аўтарам паланэза «Развітанне з Радзімай», пагаварыць з дыпламатамі, палюбавацца прыгожымі дамамі і закружыцца ў вальсе… Аўтар гэтых радкоў не прапусціў магчымасць апынуцца ў рамантычнай эпосе ХІХ стагоддзя. Для гэтага ён апрануў фрак, успомніў некалькі танцавальных па, пагаліўся і адправіўся ў Залессе. Там, у маёнтку Агінскіх, і адбывалася дзеянне.
Нагода сустрэцца з маладзечанскімі байкерамі была сумнай. Ладзілася акцыя ў рамках Сусветнага дня памяці загінулых матацыклістаў. Мы вырашылі высветліць, як аматары язды на байках ставяцца да іншых удзельнікаў дарожнага руху, што іх яднае і чым прыцягальнае гэта захапленне.
Пасля летняга перапынку ў краіне аднавіліся прафсаюзныя прававыя прыёмы грамадзян. У мінулы чацвер прадстаўнікі райкама прафсаюзаў, федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і пракуратуры наведалі ЗАТ «Маладзечнамэбля», дзе правялі юрыдычныя кансультацыі.