Алег Бяганскі

Алег Бяганскі

Эл. почта: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Больш за 400 газет і часопісаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Латвіі, Германіі, Літвы і іншых дзяржаў былі прадстаўлены на XXI Міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы «СМІ ў Беларусі». Форум праходзіў у нацыянальнай выставачнай зале «БелЭкспа» і прыцягнуў увагу грамадскасці. Карыстаўся папулярнасцю і стэнд «Маладзечанскай газеты». У час мерапрыемства карэспандэнты выдання яшчэ раз пераканаліся, што «раёнка» мае прыхільнікаў у розных рэгіёнах краіны.  

Cа слязамі на вачах і радаснымі ўсмешкамі, шчырымі словамі ўдзячнасці ветэранам Вялікай Айчыннай вайны сустрэла Маладзечаншчына 72-ю гадавіну Перамогі. Як заўсёды, у святочных мерапрыемствах удзельнічалі прадстаўнікі розных пакаленняў. Людзі радаваліся мірнаму небу над галавой, успаміналі загінулых і дзякавалі пераможцам за магчымасць жыць у незалежнай краіне.

Супрацоўнікі міліцыі павінны быць прыкладам для іншых, у тым ліку на дарогах і ў быце. Пра гэта калектыву Маладзечанскага аддзела Дэпартамента аховы Рэспублікі Беларусь нагадаў намеснік начальніка Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Алег Пугач.

У час толькі аднаго рэйда супрацоўнікі МНС папярэдзілі ўзгаранне сухой травы, правялі некалькі прафілактычных гутарак, наведалі дамы, у якіх жывуць інваліды. Супрацоўнікаў Маладзечанскага ГРАНС Андрэя Ляшковіча і Марыну Ганчарову суправаджаў карэспандэнт «МГ».

У Маладзечанскім раёне працуе камісія па працаўладкаванні беспрацоўных. Вырашэннем праблемы занятасці грамадзян займаюцца намеснікі старшыні райвыканкама, прадстаўнікі дзяржаўных арганізацый і ведамстваў, прафсаюзаў, дэпутаты, кіраўнікі суб’ектаў гаспадарання. Карэспандэнт «МГ» пабываў на адным з пасяджэнняў камісіі.

Страница 232 из 247