Алег Бяганскі

Алег Бяганскі

Эл. почта: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Нагода наведацца ў Жодзішкі Смаргонскага раёна была важная. У гэтым аграгарадку на базе адзінага ў Беларусі дзеючага вадзянога млына адкрываўся музей побыту беларусаў. Ініцыятарам мерапрыемства выступіў уладальнік унікальнага аб’екта, член Мінскага сходу нашчадкаў шляхты і дваранства прадпрымальнік Францішак Жылка.

Нядаўна галерэя ўзнагарод ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Забудова» папоўнілася трыма дыпломамі. Па выніках XIV Рэспубліканскага конкурсу «Лепшы будаўнічы прадукт года-2017» былі адзначаны цэментна-пяcчаная чарапіца, а таксама перамычкі і блокі з ячэістага бетону, якія выпускае прадпрыемства.

Калі едзеш з Палачан у вёску Зоранька, побач з дарогай ля вялікага дрэва можна ўбачыць упрыгожаны белым ручніком каменны крыж з кветкамі ля падножжа. Месца гэта заўсёды добраўпарадкаванае. Паблізу таксама няма смецця. Ручнік чысты. Відаць, мяняюць і мыюць яго рэгулярна.

Дрэвы, вадаспады, гірлянды, казачная персанажы… І ўсё гэта – з абаранкаў. Такія дзівосы ўбачылі наведвальнікі фестывалю-кірмашу «Смаргонскія абаранкі». Мерапрыемства сабрала некалькі тысяч удзельнікаў. На свята прыехалі таксама госці з Расіі, Польшчы, Літвы і Латвіі.

У мінулую суботу з Мінска да станцыі Гудагай адправілася першая пасажырская электрычка. У гэты ж дзень да беларуска-літоўскай граніцы пачалі курсіраваць і грузавыя саставы на электрацязе. Такім чынам быў адкрыты рух электрацягнікоў паміж Беларуссю і Літвой на ўчастку Маладзечна – Гудагай – Кяна.

Страница 229 из 257