Соб. инф.

Соб. инф.

Эл. почта: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Республиканский праздник «День открытых дорог», приуроченный к 85-летию со Дня образования Госавтоинспекции Республики Беларусь, пройдет 10 июля в одном из культурных регионов Минской области. Праздничные мероприятия развернутся на Центральной площади Молодечно с 16.00 до 21.00.

Понедельник, 21 июня 2021 09:25

Клубника «пошла»

Цены на овощи и фрукты на рынке райпо в Молодечно:


клубника – 2,9-6,0 руб. (кг);
черешня – 8,0-12,0;
арбуз – 2,9;
огурцы – 1,5-1,9;
помидоры – 3,0-3,5;
картошка – 2,7;
капуста – 1,7;
кабачок – 3,6.

Фото: интернет-ресурсы.

 

Больше фото смотрите внизу колонки.


Віват, "Маладзечна-2021"! Фінальны акорд Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі прагучаў у Летнім амфітэатры. Гледачы апладзіравалі ўдзельнікам канцэртнай праграмы "Маладзечна - насустрач шлягерам". Сваю творчасць дарылі зоркі эстрады, пераможцы конкурсу маладых выканаўцаў розных гадоў. Сцэна стала імправізаванай музычна-паэтычнай гасцёўняй. Хто прыйшоў у госці да гледачоў, чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў "Маладзечанскай газеты".



Канцэрт-закрыццё ХХ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2021». Юбілейная канцэртная праграма «Маладзечна – насустрач шлягерам» з удзелам зорак беларускай эстрады, пераможцаў конкурсу маладых выканаўцаў розных гадоў


















Суразмоўцы сустрэліся ў Маладзечне

Гасцямі аўтарскай праграмы пісьменніка Навума Гальпяровіча «Суразмоўцы» у Маладзечне сталі старшыня Беларускага Саюза кампазітараў Алена Атрашкевіч, першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах і намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі - дырэктар па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Аляксандр Суша.

Цікава было даведацца, як рыхтуецца праграма «Суразмоўцы». Гэта інтэрвью з людзьмі, якія маюць аўтарытэт у культурным і грамадскім жыцці нашай краіны. Выходзіць праграма на тэлеканале «Беларусь 3». За час існавання праекта Навум Гальпяровіч сустрэў каля сотні гасцей. У іх ліку былі і маладзечанцы.

Па словах Навума Якаўлевіча кожная сустрэча з цікавым чалавекам для яго сапраўднае адкрыццё і вялікая адказнасць. Гэта магчымасць яшчэ раз упэўніцца наколькі шчырыя, таленавітыя, адданыя сваей Радзіме людзі жывуць на Беларусі.

Пра тое, як праходзіла мерапрыемства ў рамках фестывальнай праграмы, чытайце на старонках «Маладзечанскай газеты».


Беларуская мова – наша з небам размова

Саюз пісьменнікаў Беларусі запрасіў маладзечанцаў і гасцей горада на музычна-паэтычную гасцёўню “Святло Радзімы. Радасць Перамогі”, якая адбылася ў малой зале гарадскога Палаца культуры.

Вялі імпрэзу першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі, журналістка, паэтэса Алена Стэльмах і старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхась Пазнякоў.

Паэты Уладзімір Мазго, Навум Гальпяровіч, Міхась Пазнякоў, Валерый Максімовіч, Віктар Шніп і іншыя дзяліліся са слухачамі ўраджаннямі аб фестывалі, чыталі свае вершы. Прыемна, што сярод выступоўцаў была і наша зямлячка паэтэса Таццяна Атрошанка. Бард з Пінска Віктар Мяцельскі выконваў песні на словы паэтаў, якія знаходзіліся ў зале.


Молодечно фестивальный









 Фото: Сергей Арутюнян


Шыкоўны падарунак маладзечанцам і гасцям горада. Сення на сцэне гарадскога Палаца культуры --  спектакль "Паўлінка" Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.










Концертная программа «Колер маёй краіны»


Концертную программу, которая проходит на центральной площади города, открыл флэш моб танцевального коллектива средней школы №14.


Зрители аплодисментами встречали юных артистов образцовой студии «Браво» детского центра культуры «Росток» и детских творческих коллективов ГУК «Централизованная клубная система Молодечненского района».





Вітаем цябе, фестываль юбілейны!

Мы чакалі гэтай падзеі два гады: у Летнім амфітэатры загучалі фанфары і абвясцілі аб адкрыцці XX Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2021».

З прывітальным словам да ўдзельнікаў маштабнага песенна-музычнага форума звярнуўся міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатолій Маркевіч.

Па шматгадовай традыцыі ў час адкрыцця была раскрыта галоўная інтрыга фестывалю – названы імёны пераможцаў Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні.

Гран-пры і прыз Уладзіміра Мулявіна атрымала 17-гадовая Ніколь Фургал з Віцебска.



Затым увазе маладзечанцаў і гасцей горада была прадстаўлена прэм’ера канцэрта «Талака», прысвечанага творчасці класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча і вядомага кампазітара Ігара Паліводы. Ён падрыхтаваны Нацыянальным акадэмічным канцэртным аркестрам Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга.







Яркім заключным акордам адкрыцця фестывалю стаў святочны феерверк.


«Фанфары Міншчыны»

Шэсце лепшых духавых аркестраў Мінскай вобласці ўпрыгожыла юбілейны Нацыянальны фестываль песні і паэзіі «Маладзечна-2021».

Музыканты прайшлі па вуліцы Прытыцкага і Цэнтральнай плошчы. Пачалося выступленне ў сем гадзін вечара. Калектывы прадставілі свае творчыя візіткі і прынялі ўдзел у агульнай музычнай кампазіцыі.








Падзякай за выступленне былі гучныя апладысменты гасцей і ўдзельнікаў культурнага форума.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.


У праекце «Асоба эпохі» -- Анастасія Масквіна

Творчая сустрэча з народнай артысткай Беларусі Анастасіяй Масквіной сабрала ў Палацы культуры прыхільнікаў музычнага мастацтва. Распачалася яна вершам Пімена Панчанкі «Родная мова». Падчас сустрэчы прагучалі любімыя многімі музычныя творы.

У шчырым адкрытым дыялогу з маладзечанцамі салістка Вялікага тэатра Беларусі расказала пра свой шлях у прафесію, падзялілася сакрэтамі майстэрства.

Анастасія Масквіна ўпершыню прымае ўдзел у Нацыянальным фестывалі беларускай песні і паэзіі. Акрамя творчай сустрэчы яна выступіць у дуэце з народным артыстам Беларусі Уладзімірам Громавым на сцэне Летняга амфітэатра. Дарэчы, песню напісала Алена Атрашкевіч.

Што звязвае народную артыстку з нашым горадам чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў «Маладзечанскай газеты».

Людміла ЦАР.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.


Спявак культуры краю

Па праграме ХХ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2021» у Мінскім абласным краязнаўчым музеі адкрылася персанальная выстава скульптара, ураджэнца Мінскай вобласці, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Фінскага «Спявак культуры краю».

Імя Аляксандра Фінскага добра вядома маладзечанцам. Пры ўездзе ў горад з боку Мінска ўстаноўлена скульптурная кампазіцыя «Пакроў Прасвятой Багародзіцы» – духоўны сімвал Маладзечна. Ля Палаца культуры – экалагічны знак «Зямля і неба». Цяпер каля паўсотні работ вядомага скульптара прадстаўлена на выставе ў музеі.

-- Зрабіць выстаўку скульптуры даволі складана. Такія выставы нячаста і ў Мінску ладзяцца, -- адзначыў Аляксандр Міхайлавіч. -- А тое, што яна праходзіць у Маладзечне ў рамках шматлікіх мерапрыемстваў фестывалю беларускай песні і паэзіі, невыпадкова. Спецыяльна для гэтай выставы было створана некалькі работ, у тым ліку прысвячэнне Мулявіну «Крык птушкі». Розныя віды мастацтва гарманічна спалучаюцца ў маім жыцці. З вялікім хваляваннем адношуся да музыкі, якую лічу найвялікшым мастацтвам, мой сын -- піяніст, жонка -- канцэртмайстар.

Ва ўрачыстым адкрыцці выставы графікі і скульптуры прынялі ўдзел начальнік галоўнага ўпраўлення культуры Мінскага аблвыканкама Ала Шахоцька, старшыня Беларускага саюза мастакоў Глеб Отчык, дырэктар Мінскага абласнога краязнаўчага музея Алена Чарнецкая.

Маладзечанцы і госці горада, якія прыйшлі ў музей, знайшлі патрэбнае для сваёй душы.




Людміла ЦАР.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.


Маладыя галасы Беларусі

У першы фестывальны дзень з самай раніцы ў гарадскім Палацы культуры распачаўся Нацыянальны конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні. Адборачныя туры прайшлі ў абласцях і сталіцы больш за год таму. Мінскую вобласць прадстаўляюць Данііл Мышкавец, Ганна Зайцава і, што асабліва прыемна, маладзечанка Дзіяна Бажко.


У конкурсе прымаюць удзел 20 маладых выканаўцаў да 31 года. У пераважнай большасці прэтэндэнтаў на перамогу дзяўчаты, хлопцаў усяго чацвёра. Кожны выконвае дзве песні на беларускай мове. У першым туры канкурсанты спяваюць пад фанаграму «мінус адзін», у другім – у суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга, які з’яўляецца старшынёй журы конкурсу. У складзе журы наш зямляк кампазітар Алег Елісеенкаў, спявачка Наталля Тамела, іншыя прафесіяналы ў галіне музыкі.



На ўрачыстым адкрыцці фестывалю будуць аб’яўлены імёны пераможцаў конкурсу, уладальнікаў Гран-пры і спецыяльнага прыза імя Уладзіміра Мулявіна. А пакуль інтрыга захоўваецца…

Анжаліка КРУПЯНЬКОВА.


«Беларускі пачастунак» і «Горад майстроў»

Цэнтральная плошча і вуліца Прытыцкага ў нашым горадзе ператварыліся сёння ў сапраўдны кірмаш. Тут праходзіць выстаўка-продаж тавараў народнага спажывання «Беларускі пачастунак», разгарнулася экспазіцыя дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва «Горад майстроў».

На свята ў Маладзечна сабраліся з усёй Беларусі рамеснікі, майстры, мастакі, музыканты – усе, каго Бог адарыў талентам і залатымі рукамі. Шматлікія наведвальнікі могуць ацаніць прыгожыя вышыванкі, незвычайныя ўпрыгажэнні, цікавыя карціны, паслухаць жывую музыку. Прадстаўлены, бадай, усе віды мастацтва – ад выяўленчага да кулінарнага.







Людзей вельмі шмат. Ва ўсіх цудоўны настрой. І надвор’е не падводзіць.

Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ.


«Зоркі сёмага неба»

Сёлета палітра мерапрыемстваў Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі папоўнілася прэм’ерным паказам. У кінатэатры «Радзіма» быў прэзентаваны першы музычны беларускі поўнаметражны мультфільм «Зоркі сёмага неба», зняты на кінастудыі «Беларусьфільм».

Маленькія гледачы не толькі пазнаёміліся з мультыплікацыйнымі героямі музычнай казкі, але і сустрэліся з яе стваральнікамі.

У Маладзечна прыехала беларускі рэжысёр анімацыйнага і гульнявога кіно, шматразовы лаўрэат і прызёр дзіцячых кінафестываляў Алена Турава -- рэжысёр-пастаноўшчык мюзікла «Зоркі сёмага неба».

Свята атрымалася з падарункамі. У час сустрэчы хлопчыкі і дзяўчынкі адказвалі на пытанні Алены Віктараўны, а за правільныя адказы атрымлівалі прызы. Потым яны ўзялі ініцыятыву ў свае рукі і актыўна цікавіліся тым, як Алена Турава прыйшла ў прафесію, дзе можна навучыцца анімацыйнай справе і якія якасці характарызуюць прадстаўнікоў яе прафесіі. Па словах госці, рэжысёр -- гэта капітан карабля, які бачыць мэту і набліжаецца да яе. Ён не баіцца цяжкасцей і здольны адкрыць сваю Амерыку.

Над праектам амаль пяць гадоў працавала вялікая каманда. У яе складзе вядомыя беларускія спевакі, напрыклад, Тэа. Спявак неаднойчы выступаў у Маладзечне.

Як аказалася, некаторыя артысты агучылі не адну і не дзве, а нават чатыры ролі забаўных персанажаў. Па словах аднаго з іх, калі не глядзець на зоркі, можна развучыцца марыць. Усяго ў мюзікле гучыць сорак пяць песень.

-- Прыходзьце ў кіназалы. Любіце беларускае кіно! -- пажадала перад праглядам Алена Турава гледачам і нагадала, што сёлета спаўняецца 50 гадоў беларускай анімацыі.

Тэкст і фота: Людміла ЦАР.


Фестывальны шлях: дваццаты, юбілейны

«Для мяне фестываль — гэта свята, госці і радасць!» – заўважае метадыст інфармацыйнага аддзела Палаца культуры Анастасія Шустоўская, якая была ў ліку тых, хто прымаў удзел у стварэнні «Фестывальнага шляху». А метадыст па рабоце з дзецьмі гэтай установы Павел Данілаў дадае: «Фестываль – гэта падтрымка нацыянальнай культуры, і кожны яго ўдзельнік уносіць важкі ўклад».



Так на 117 банерах з’явіліся самыя адметныя і важкія моманты фестывалю — здымкі з розных мерапрыемстваў, партрэты зорак беларускай эстрады і артыстаў, імёны якіх былі адкрытыя на гэтым творчым форуме. У іх ліку і нашы землякі Алеся Кульша (цяпер Агінская), Аляксандр Салаўёў. У свой час яны заваявалі Гран-пры на конкурсе маладых выканаўцаў-эстраднікаў (адпаведна ў 2007 і 2009 гадах), што праводзіцца ў рамках «Маладзечна».

— Найперш мы паспрабавалі далучыць сучаснікаў да гістарычнай спадчыны, каб яны ведалі яркіх, таленавітых асоб беларускай зямлі, — зазначае Вікторыя. — Нацыянальны фестываль — гэта не толькі музычная творчасць. Тут таксама шырока прадстаўлены самыя розныя плыні і асабліва тэатральнае і паэтычнае мастацтва.

Найстарэйшыя здымкі датуюцца 1993 годам – менавіта тады ўпершыню адбыўся Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі. Аўтары сюжэтаў мясцовыя фатографы Яўгеній Стэльмах, Генадзій Герасімаў. Нямала здымкаў з архіва Палаца культуры. Свой уклад у стварэнне арт-праекта ўнесла і «Маладзечанская газета». На банерах ёсць творчыя работы нашага вядучага фотарэдактара Аляксея Платко. Таксама змешчаны фрагмент матэрыялу за 1998 год Валянціна Ліпніцкага, які шмат гадоў працаваў у рэдакцыі, быў адказным сакратаром, намеснікам галоўнага рэдактара.

Зманціраваць «Фестывальны шлях» дапамог мясцовы прадпрымальнік Уладзімір Ляшкевіч. Такім чынам, арт-праект ператварыўся ў адмысловую фотазону. Здымкі, зробленыя сёлета на імправізаваным «Арбаце» і ўвогуле ў святочным горадзе, абавязкова ўвойдуць у гісторыю «Маладзечна».

Але гэта не адзінае ноу-хау. Незадоўга да мерапрыемства на гарадскіх вуліцах, дзесяці аўтобусных прыпынках, у гандлёвых аб’ектах з’явіліся беларускамоўныя інфармацыйныя стэнды, білборды. Такім чынам, у рамках праекта «Роднае слова» работнікі Палаца культуры вырашылі прадэманстраваць каларыт і багацце беларускай мовы, пасадзейнічаць цікавасці жыхароў і гасцей горада да роднага слова і беларускай культуры. Натхненне, светапогляд, свята, асоба, аматар, уяўленне… На плакатах і білбордах змешчана як асобна, так і ў форме крыжаванак больш за паўсотні слоў на тэму мастацтва ў рускім і беларускім варыянтах з іх значэннем.

Ірына РАБУШКА.


11-13 июня наш город встречает юбилейный, ХХ Национальный фестиваль белорусской песни и поэзии «Маладзечна-2021»

Дорогие участники и гости фестиваля!

Традиционно в Молодечно проходит Национальный фестиваль белорусской песни и поэзии. В этом году это яркое событие в жизни города состоится в Год народного единства.

Примите искренние и сердечные поздравления по случаю открытия юбилейного, XX Национального фестиваля белорусской песни и поэзии «Маладзечна-2021», который является культурной визитной карточкой гостеприимного города Молодечно.

Это мероприятие выполняет почетную миссию сохранения и развития традиций белорусской культуры, представляет лучшие образцы музыкального искусства, открывает новые творческие имена.

Фестиваль неизменно приковывает к себе внимание подлинных ценителей музыкального искусства, а также, что немаловажно, представителей самой широкой аудитории. Уверен, что и на этот раз этот форум станет подлинным праздником музыкального искусства.

Планируя фестивальный цикл в этом году, организаторы постарались наполнить его новым смыслом. В рамках фестиваля будут проведены творческие встречи, выставки, пленэры, новые проекты — все то, что позволит создать условия для возникновения живого диалога, результатом которого станет развитие профессионального мастерства и творческого потенциала.

От всей души желаю участникам фестиваля вдохновения и творческих открытий, а гостям этого праздника музыкального искусства – ярких впечатлений от общения с прекрасным!

Юрий ГОРЛОВ, председатель Молодечненского районного исполнительного комитета.

Матэрыялы гісторыка-краязнаўчай тэматыкі Анжалікі Крупяньковай і Алега Бяганскага адзначаны дыпломам лаўрэата XVII Нацыянальнага конкурсу «Залатая Літара».

Страница 11 из 120