13.11.2020 10:00

Поздравляем с Днем работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности АПК!

Материалы, подготовленные журналистами «Маладзечанскай газеты», - о людях и достижениях молодечненских предприятий сельского хозяйства и переработки АПК.

Віншаванні ад раённай улады 

Паважаныя працаўнікі сяла, работнікі аграпрамысловага комплексу, ветэраны галіны! Віншуем вас з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу!

Аграрны сектар – найважнейшая сфера эканамічнага жыцця нашай краіны. Бо менавіта вы, хлебаробы, механізатары, жывёлаводы, кіраўнікі і спецыялісты гаспадарак, работнікі харчовай і перапрацоўчай прамысловасці, забяспечваеце харчовую бяспеку дзяржавы, жыццёвы ўзровень народа, дабрабыт і росквіт кожнай беларускай сям’і.

Мы ганарымся вашымі поспехамі. У раёне сабраныя 84 тысячы тон збожжа. Валавы збор перавысіў узровень мінулага года на 17 працэнтаў, сярэдняя ўраджайнасць павялічылася больш чым на 8 цэнтнераў. Хлебаробы Маладзечанскага раёна не толькі ўнеслі значны ўклад у агульны каравай Міншчыны, але і па выніках абласнога спаборніцтва сталі пераможцамі, заняўшы ганаровае першае месца.

Не толькі той, хто працуе на зямлі, разумее значнасць прафесіі аграрыя. Вашу працу шануе кожны жыхар нашай краіны, а прадукцыю ведаюць у многіх краінах свету. Актыўную пазіцыю па рэалізацыі тавараў займаюць ТАА «Велес-Міт», філіял «Маладзечанскі хлебазавод» ААТ «Барысаўхлебпрам», СТАА «Малінаўшчызненскі спіртагарэлачны завод -- «Аквадыў», ААТ «Маладзечанскі малочны камбінат». Звыш 50 працэнтаў экспарту раёна складае іх прадукцыя.
У гэты святочны дзень выказваем удзячнасць ветэранам галіны, якія перадаюць свае веды і вопыт маладому пакаленню. Дзякуй вам за настойлівасць, цярпенне і неацэнны ўклад ва ўмацаванне эканомікі, адданасць справе і любоў да роднай зямлі.

Ад усёй душы жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, новых працоўных перамог на карысць Маладзечанскага раёна і Рэспублікі Беларусь.

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.
РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Читайте также: Отмечены лучшие работники агропромышленного комплекса Молодечненского района.

Лучшие работники агропромышленного комплекса района награждены

В преддверии Дня работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности агропромышленного комплекса были отмечены лучшие работники отрасли Молодечненщины. Поздравления принимали победители районного соревнования за достижение высоких показателей в развитии АПК.

Эпидемиологическая ситуация внесла коррективы в формат торжества. Награждение передовиков проходило непосредственно в хозяйствах. Лучших работников агрофирмы «Лебедево» РУП «Минскэнерго» и открытого акционерного общества «Городилово» поздравил председатель Молодечненского районного исполнительного комитета Юрий Горлов.

В ОАО  «Городилово».

В агрофирме «Лебедево» РУП «Минскэнерго».

Еще фото - в галерее.

Важкі каравай-2020

Сімвал працы хлебароба, сімвал нашага дабрабыту – каравай са збожжа новага ўраджаю.

У верасні на раённым свяце хлебаробаў «Дажынкі-2020» у аграгарадку Лебедзева кожны мог палюбавацца прыгожымі караваямі, з якімі сельгасгаспадаркі сустракалі на сваіх падвор’-
ях ганаровых гасцей. Радуе, што і агульны каравай нашага раёна атрымаўся вельмі важкім, даў магчымасць Маладзечаншчыне стаць лідарам у абласным спаборніцтве.

— Дзякуючы кожнаму з вас з году ў год мацнее наш раён, прымнажаецца яго працоўная слава. Няма сумненняў у тым, што прафесійны вопыт і адданасць сваёй справе кіраўнікоў, спецыялістаў, работнікаў сельгасгаспадарак дазволяць замацаваць атрыманыя вынікі і годна вырашыць новыя задачы, — звярнуўся да сельскіх працаўнікоў на "Дажынках" старшыня Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта Юрый Горлаў.

Каравай са збожжа новага ўраджаю ўручае старшыні райвыканкама Юрыю Горлаву дырэктар аграфірмы «Лебедзева» РУП «Мінскэнерга» Людміла Лымар.

Аграрии Молодечненщины гордятся результатами своего труда

В третье воскресенье ноября свой профессиональный праздник отмечают люди, которые обеспечивают продовольственную безопасность страны. Мы попросили первого заместителя председателя – начальника управления по сельскому хозяйству и продовольствию райисполкома Алексея Романюка подвести некоторые промежуточные итоги работы аграриев в этом году.

— Следует отметить, что в хозяйствах района полевые работы еще не завершились, — говорит Алексей Николаевич. – В настоящее время ведется уборка кукурузы на зерно, поднятие зяби, вывоз складированной на специальных площадках сахарной свеклы на приемный пункт, внесение органики. Полным ходом идет ремонт сельскохозяйственной техники и агрегатов, подготовка к зиме объектов АПК. Что касается животноводства, оно требует постоянного внимания. От этого зависят показатели продуктивности отрасли.

Алексей Романюк обратил внимание, что к своему профессиональному празднику аграрии подошли с хорошими результатами. Молодечненский район был признан победителем областного конкурса за достижение высоких показателей на уборке урожая зерновых и зернобобовых культур. Среди хозяйств центрального региона первое и второе места в вышеупомянутом конкурсе заняли открытые акционерные общества «Городилово» и «Холхлово».

Кроме зерновых и зернобобовых в этом году рапса намолочено 9332 тонны (примерно на 600 тонн больше, чем в 2019-м). На 19 тысяч тонн выше прошлогодних показателей заготовлено сенажа.

Положительный результат достигнут в животноводстве. Среднесуточный привес живой массы на одну голову крупного рогатого скота за январь-октябрь в среднем по району составил 642 грамма (110 процентов к уровню прошлого года за аналогичный период). За десять месяцев хозяйства района реализовали около 52 тысяч тонн молока, что также составляет 110 процентов к уровню прошлого года за аналогичный период.

Алексей Романюк подчеркнул, что работники агропромышленного комплекса, несмотря на сложную эпидемиологическую обстановку, работают с максимальной отдачей. Люди понимают свою ответственность, действуют слаженно, добиваются высоких результатов. Это касается и тружеников села, и специалистов профильных промышленных предприятий.

-Целенаправленная работа по увеличению объемов производства сельскохозяйственной продукции и повышению ее качества будет проводиться и дальше, — сказал Алексей Николаевич. – Для этого в районе создана мощная материально-техническая база, наработан передовой опыт, имеются квалифицированные специалисты. В дальнейшем планируется строительство объектов животноводства, поставка в хозяйства новой современной техники. Главное для работников АПК – обеспечить продовольственную безопасность государства, повысить уровень благосостояния в отрасли.

Алексей Романюк поздравил работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности АПК района с их профессиональным праздником. Он пожелал всем работникам крепкого здоровья, отличных производственных результатов, позитивного настроения и созидательной атмосферы в коллективах, дальнейшего роста заработной платы.Алексей Николаевич выразил благодарность труженикам отрасли за самоотверженность, верность и преданность избранному делу, любовь к родной земле.

«Адзіная праблема — нявест не хапае»

Галоўны інжынер ААТ «Гарадзілава» Аляксандр Дземашкевіч прыязджае ў гаспадарку мінімум за гадзіну да пачатку рабочага дня. Так, у цішы і спакоі, ён настройваецца на рабочы лад.

— У маёй рабоце нельга прадугадаць, як складзецца дзень, калі давядзецца выязджаць на палі ці да якога часу затрымацца на мехдвары. Але гэтым яна мне і падабаецца, — зазначае субяседнік. — Іншым разам магу быць у полі і на світанку, і на захадзе сонца, калі адчуваю асаблівае заспакаенне. Дарэчы, вельмі цікава назіраць за гэтымі з’явамі прыроды.

У выбары прафесіі Аляксандр абсалютна не вагаўся. Ён быў лагічным для вясковага хлопца з Мядзельшчыны, сына механізатара, які ўсё жыццё прысвяціў сельскай гаспадарцы.

Вучыцца на інжынера-механіка Аляксандр вырашыў у сельгасакадэміі ў… Вялікіх Луках. Разам з сябрамі, як кажуць, у дарогу паклікала рамантыка юнацтва. Здольнаму студэнту неаднойчы прапаноўвалі прадоўжыць адукацыю ў аспірантуры, але ён зноў сам вызначыў для сябе далейшы шлях.

— Ужо тады я ўсвядоміў, што беларуская сельская гаспадарка на галаву вышэйшая за расійскую. Cёння гэта пацвярджаюць і самі расіяне, з якімі даводзіцца супрацоўнічаць, — працягвае Аляксандр.

Пасля арміі на працягу 12 гадоў ён працаваў майстрам у службе механізацыі і транспарту ў Маладзечанскіх электрасетках. А ў 33 гады стаў адным з самых маладых галоўных інжынераў сельгасарганізацый нашага раёна. Шчыра гаворыць, што хацеў развівацца ў прафесіі і пазбавіцца ад адчування дэжавю.


У «Гарадзілава» галоўны інжынер ездзіць з Маладзечна. Найчасцей карыстаецца транспартам гаспадаркі, які спецыяльна прызначаны для падвозу людзей на работу.

— У нас працуе нямала гараджан. Хаця ў гаспадарцы па магчымасці дапамагаюць вырашаць жыллёвае пытанне, — расказвае ён. – Але кожнаму сваё: адным падабаецца мітуслівы горад, іншым – размеранае жыццё вёскі.

— Працоўнае месца галоўнага інжынера з камп’ютарам і стосам папер-дакументаў знаходзіцца на мехдвары ў няхітрым збудаванні накшталт будаўнічай бытоўкі, дзверы якой адчыненыя нават нягледзячы на халодную познюю восень. Мерзнуць тут няма калі! Адна пара года змяняе іншую – і ў час кожнай у работнікаў сельгаспрадпрыемства свае задачы.

— Здаецца, толькі пасяўная ці ўборачная завершыцца – як ужо да іншых аналагічных кампаній трэба рыхтавацца, — расказвае пра працоўныя будні Аляксандр. – Цяпер прыводзім у належны стан аўтапарк, у якім звыш 30 адзінак тэхнікі, а таксама займаемся малацьбой кукурузы на зярняты.

Галоўны інжынер можа ладзіць сапраўдныя экскурсіі па мехдвары і захоплена расказваць пра трактары ды іншую сельгастэхніку, тлумачыць дзе што ў гэтых машынах круціцца-верціцца і для чаго яны выкарыстоўваюцца.

— Мы імкнёмся да найноўшых тэхналогій – толькі так можна дасягнуць сапраўдных вынікаў у рабоце, — заўважае Аляксандр. – Тэхніку закупляем за бюджэт гаспадаркі. Апошнім часам у клімаце тэндэнцыя да засух, вельмі цяжка атрымаць добры ўраджай, калі ў сухую зямлю пасадзіць збожжавыя культуры альбо рапс. Гэта, як кажуць работнікі нашай сферы, тое ж, што адправіць збожжа на той свет. Каб такога не адбывалася, мы закупілі спецыяльныя каткі. Адзін з нядаўніх набыткаў і магутная шматмэтавая сеялка, што выкарыстоўваецца для пасеву кукурузы, буракоў, рапсу.

Сёлета вясной мы першымі ў Беларусі набылі нямецкі магутны трактар «Fendt 936», мадэль якога прэзентавалася нават на найбуйнейшай у свеце прамысловай выстаўцы-кірмашы ў Гановеры. Яго кошт — 300 тысяч еўра.

Не ўтрымаўся, каб не прымерацца да руля «Fendt», і наш вадзіцель Сяргей Гоманаў. З веданнем справы, як былы бартавы тэхнік, ён лаканічна рэзюмаваў: «Нібы ў самай сучаснай кабіне пілота».

Галоўны інжынер лёгка знаходзіць агульную мову з падначаленымі – а калектыў на мехдвары пераважна мужчынскі. Гэта больш за 40 чалавек: механізатары, вадзіцелі, слесары, зваршчыкі… Нямала моладзі, у тым ліку замацоўваюцца маладыя спецыялісты. Дарэчы, сярэдні ўзрост работнікаў — нямногім больш за 30 гадоў.

— Адзіная ў нас праблема — нявест не хапае! – далучаецца да размовы механізатар Раман Гінцяк, якраз з ліку маладых і знаходлівых. – Можа, у вашай газеце нумары тэлефонаў для іх пакінуць можна?
Ды навошта ўжо тыя тэлефоны?! Патэнцыяльныя нявесты зразумелі, па якім адрасе шукаць жаніхоў.

Аляксандр Дземашкевіч (у цэнтры), механізатары Аляксандр Сцефановіч, Раман Гінцяк. 

 


І ўсё ж адзіная прадстаўніца прыгожай паловы чалавецтва на мехдвары ёсць, праўда, замужняя. Чацвёрты год аператарам АЗС працуе Галіна Давыдовіч. Раней на працягу 15 гадоў яна была даяркай у гэтай жа гаспадарцы.

 

— У мужчынскім калектыве працаваць лёгка, — усміхаецца Галіна. – Адно толькі 8 Сакавіка чаго вартае! У гэты дзень заўсёды шмат віншаванняў атрымліваю.

Так і ідуць з гумарам па жыцці работнікі мехдвара, якія неаднойчы чулі ў свой адрас, што працаваць у сельскай гаспадарцы не модна.

— На мой погляд, у Беларусі гэта сфера адна з самых перспектыўных, — заўважае Аляксандр Дземашкевіч. – На асабістым прыкладзе пераканаўся, што тут можна рэалізавацца ў прафесіі і зарабіць грошы. Напрыклад, мая заработная плата складае каля паўтары тысячы рублёў за месяц.

Амаль за чатыры гады ў ААТ «Гарадзілава» ў яго нямала дасягненняў. Ён у ліку лепшых спецыялістаў гэтай сферы, адзначаўся на раённым і абласным узроўнях.

У Маркаве вырашаюць жыллёвае пытанне для цялят

Работнікі сельгасфіліяла «Маркава» ААТ «Маладзечанскі райаграсэрвіс» да свайго прафесійнага свята падыходзяць з добрым настроем.

— Сёлета ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых культур склала каля 45 цэнтнераў з гектара, — гаворыць дырэктар Маладзечанскага райаграсэрвіса Тадэвуш Зарэцкі. – Дасягнуты прырост у параўнанні з мінулым годам. Таксама значна больш, чым летась, нарыхтавана кармоў для грамадскага статка. У выніку гаспадарка ўпэўнена ўвайшла ў зімова-стойлавы перыяд.

Тадэвуш Мечыслававіч падкрэсліў, што жывёлагадоўлі ў Маркаве надаецца асаблівая ўвага. У 2018 годзе быў распрацаваны пяцігадовы план мадэрнізацыі аб’ектаў галіны. Работы вядуцца паслядоўна і мэтанакіравана. Інвестыцыі сябе апраўдваюць. Пры гэтым ствараюцца ўмовы для далейшага нарошчвання вытворчасці прадукцыі.

На малочнатаварнай ферме «Маркава» завяршаецца будаўніцтва прафілакторыя для цялят. У ім налічваецца 85 індывідуальных «пакояў», кожны з выхадам на вуліцу. Для персаналу прадугледжана бытоўка. Аб’ект узводзіцца сіламі Маладзечанскага райаграсэрвіса.

Гэта бачна на прыкладзе малочнатаварнай фермы «Маркава». Тут прадугледжаны ўсе этапы гадавання цялушак. У добрых умовах утрымліваюцца маладняк, жывёлы перад ацёлам, дойны статак… У рамках праграмы мадэрнізаваныя некалькі памяшканняў. Завяршаецца будаўніцтва прафілакторыя для цялят. Пэўныя работы запланаваныя на будучы год.

Дырэктар падкрэсліў, што дзякуючы канцэнтрацыі аб’ектаў па гадаванні цялушак на тэрыторыі адной фермы вырашаюцца многія лагістычныя задачы. Жывёл не трэба перавозіць з месца на месца. Зніжаецца кошт утрымання статка, што станоўча адбіваецца на рэнтабельнасці вытворчасці. Таксама паляпшаюцца ўмовы працы жывёлаводаў.

Усяго на МТФ «Маркава» ўтрымліваецца больш за 1100 галоў буйной рагатай жывёлы (з іх каля 430 галоў складае дойны статак). Малако пастаўляецца на перапрацоўку гатункамі «экстра» і вышэйшым. Дойка праводзіцца два разы на суткі ў спецыяльна абсталяванай даільнай зале. Ставіцца задача давесці здачу малака гатункам «экстра» да 90 працэнтаў.

Дададзім, што сярэднясутачны надой ад каровы на МТФ складае 12 літраў (на 2 літры больш, чым летась). Сярэднясутачная прывага жывой масы на адну галаву дасягнула 750-800 грамаў. Гэта вельмі добрыя паказчыкі. А дасягаюцца яны намаганнямі спецыялістаў, адданых сваёй справе.

Так, цялушак ад нараджэння да трох месяцаў даглядаюць Марыя Шуляк і Таццяна Шарко. Пад іх апекай 160-180 галоў маладняку. Аб папаўненні статка клапоціцца асемянатар Валерый Філістовіч. Ведае сваю справу заатэхнік-селекцыянер Святлана Вальчук. За здароўе цялушак адказваюць галоўны ветурач гаспадаркі Юрый Падлужны і ветфельчар Валянціна Дземеш. Выдатна працуюць і іншыя работнікі фермы.

Жывёлавод Анастасія Вараб’ёва працуе ў сельгасфіліяле «Маркава» ўжо шэсць гадоў.

— Асноўным напрамкам развіцця жывёлагадоўлі мы вызначылі вырашэнне «жыллёвага пытання» для кароў, — адзначыў Тадэвуш Зарэцкі. – Для гэтага ў сельгасфіліяле робіцца многае. Практыка паказала, што шлях павышэння вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі ў гаспадарцы быў выбраны правільна.

 «Видевщина» нас сдружила»

… В этом признались корреспонденту «МГ» молодые специалисты сельскохозяйственного предприятия «Видевщина», которым руководит Владимир Жуков. Они приехали в наш район из разных городов. Вчерашние студенты рассказали, как они осваивают свою профессию после окончания учебного заведения и кто им в этом помогает.

Из Ашхабада приехал в Беларусь

О своих коллегах, подчиненных заместитель директора КСУП «Видевщина» Анатолий Татаринчик отзывается только положительно. Отмечает также, что коллектив обновляется. При этом ветераны с удовольствием делятся накопленным опытом с недавними студентами, а те, в свою очередь, несут в коллектив много нового: предлагают оригинальные решения, внедряют современные подходы в организации производственных процессов.

— В своё время и я приехал на Молодечненщину после окончания Брестского педагогического института, — улыбается Анатолий Анатольевич. – Но это не самый дальний город, откуда прибыли наши молодые специалисты. Вот, например, Фуат Агаев родом из Ашхабада. В столице Туркменистана он вырос, окончил школу, а теперь работает у нас главным ветеринарным врачом.

В хозяйстве Фуата Агаева ценят как хорошего, грамотного специалиста. Несмотря на молодость, он настоящий профессионал. После окончания Витебской государственной академии ветеринарной медицины успел поработать в частной клинике в Минске, но потом перебрался в Видевщину.

Заместитель директора КСУП «Видевщина» Анатолий Татаринчик (справа) и главный ветеринарный врач Фуат Агаев.

— Мне много дала учеба, — признаётся Фуат. – Вообще, в Туркменистане очень ценятся белорусские ВУЗы. Вот и мне друг посоветовал ехать учиться в Витебск. Я не жалею, и родители тоже довольны. Хотя нас разделяют тысячи километров, мы часто общаемся. Конечно, работать приходится много. В хозяйстве 2600 голов крупного рогатого скота. Ежедневный контроль нужен. Бывает, возвращаешься с работы поздним вечером. Но мне нравится моя профессия. Я ещё в школе мечтал о ней. А трудности в любом деле есть. Главное, научиться их преодолевать, приобрести опыт. Также очень важно, чтобы тебя понимали и поддерживали родные. У меня с этим всё в порядке. Моя жена по профессии фельдшер-акушер, работает в Чистинской участковой больнице. Она как никто другой понимает трудности моей профессии. Мы любим и поддерживаем друг друга. Кстати, именно благодаря жене я оказался здесь. Ещё студентом был у однокурсника свидетелем на свадьбе, где и познакомился с Кариной. Теперь очень благодарен судьбе за это.

Сплав молодости и опыта

Прошедшие весна и лето для Татьяны Ивановой выдались особенно горячими. Сразу после студенческой аудитории, успешно сдав госэкзамены и получив диплом о высшем образовании, она переступила порог конторы сельхозпредприятия и вот уже полгода трудится в качестве бухгалтера.

— Хотя и выросла я в небольшом городке Краснополье Могилевской области, сельскохозяйственная отрасль мне близка и хорошо знакома, — рассказывает Татьяна. — Знаю, как выращивается хлеб, сколько нужно вложить труда, чтобы на прилавках было изобилие вкусных и свежих продуктов. Ещё больше узнала о своей будущей профессии, когда училась в Белорусской государственной сельскохозяйственной академии. Но одно дело — знать, а другое — применять полученные знания на практике. Сложностей много. Все процессы здесь, как и на промышленных предприятиях, требуют четкого финансового планирования, детализации и обоснованности планов, анализа и расчета финансовых показателей. Поэтому за помощью часто приходится обращаться к более опытным специалистам, таким как Екатерина Омельящик, Людмила Круковская, Анна Лемантович. Они охотно помогают осваивать секреты профессии.

С Татьяной соглашается её коллега Алёна Бужан, которая тоже недавно работает бухгалтером в хозяйстве. Вместе с мужем и маленьким сыном она переехала в Видевщину на постоянное место жительства из Минска.

У бухгалтера Анны Лемантович только одна запись в трудовой книжке, сделанная в 1968 году. Именно с той поры, придя молодым специалистом после окончания техникума в хозяйство, она работает здесь. Теперь ветеран помогает осваивать нелегкую профессию бухгалтера Алёне Бужан и Татьяне Ивановой.

Профессионалы

Много забот сейчас и у сельских строителей. В хозяйстве заканчивается подготовка ферм к зиме. Бригада, которую возглавляет Иван Гривицкий, с поставленной задачей справляется.

— Какую бы работу строителям ни поручили, стараются делать всё на совесть, с высоким качеством, — говорит Анатолий Татаринчик. – Именно поэтому их и называют профессионалами. В бригаде работает и мой сын Владислав. Он окончил колледж по специальности столяр-плотник — станочник деревообрабатывающих станков. Но за время работы освоил ещё несколько специальностей. Например, хорошо научился выполнять сварочные работы. Мне всегда приятно слышать хорошие отзывы о сыне.

Бригадир строительной бригады Иван Гривицкий (слева) доверяет Владиславу Татаринчику самые ответственные работы.

Научный подход

Заканчивается последний месяц осени. Все короче становится световой день. Механизаторы КСУП «Видевщина» торопятся завершить последние работы в поле, пока не укрыла землю снежным покрывалом зима.

— Все понимают, что своевременная зяблевая обработка почвы — одна из составляющих хорошего урожая в следующем году, — говорит Анатолий Татаринчик. — Именно этот агротехнический прием облегчает борьбу с сорной растительностью, некоторыми возбудителями болезней и вредителями сельскохозяйственных культур, дает возможность растительным остаткам за зиму перегнить и превратиться в органическое удобрение. Осенняя пахота помогает накапливать влагу от дождей и таянья снегов, что также способствует созданию в почве благоприятной среды для будущего урожая, особенно в засушливое время. Обработка почвы осенью также значительно сокращает сроки весенних полевых работ. У сельскохозяйственной культуры гораздо больше шансов вырасти и созреть летом. И горюче-смазочные материалы экономятся.

Учитывая важность и эффективность этого агротехнического мероприятия, в хозяйстве стараются не затягивать с ним, используют каждый погожий день осени. А в плане нормирования и контроля расхода горюче-смазочных материалов работу механизаторов курирует молодой специалист Владислав Бегун. Он недавний выпускник Гродненского государственного аграрного университета, окончил также бакалавриат по специальности «Экономика и организация производства в отраслях АПК» и магистратуру по специальности «Аграрная экономика».

— У нас более 30 единиц техники, — отмечает Владислав. – Механизаторы по-хозяйски относятся к её эксплуатации, работают без простоев, стараются максимально использовать каждую минуту. При этом не забывают об экономном расходовании топлива. Такой подход к делу приносит пользу всему коллективу, содействует повышению эффективности производства.

Вопросы нормирования и рационального использования ГСМ всегда в центре внимания у Владислава Бегуна (второй слева) и механизаторов сельхозпредприятия.

Владислав признается, что особенно первые дни работать было сложно.

— Колоссальный объем информации, много различных нюансов, которые касаются практического применения своих знаний, — говорит молодой специалист. – На помощь всегда приходят опытные коллеги — главный экономист и мой непосредственный начальник Наталья Шостак, экономист Светлана Щуцкая.

Очень благодарен им за ценные практические советы.

С молодечненской мукой вкусный хлеб под рукой

Работники ОАО «Молодечненский комбинат хлебопродуктов» трудятся рука об руку с аграриями. Они выполняют задачу по оперативной заготовке зерна, сохранению его качества, переработке злаков и получению продукции высокого уровня: муки, комбикорма, круп.

— В текущем году аграрии вырастили отличный урожай, — говорит директор предприятия Сергей Уклейко. – В период жатвы максимальное суточное поступление зерна составляло около 4 тысяч тонн (вдвое больше, чем за прошлый сезон). На сегодня мы заготовили 69 тысяч тонн ценной продукции. Это на 12 тысяч тонн больше, чем за 2019 год.

Собеседник подчеркнул, что предприятие идет в ногу со временем и стремится к лучшему. Так, в этом году на производственном участке в Красном была запущена автоматическая линия переработки масличных культур (рапс, соя, подсолнечник). Получена первая продукция — высококачественные рапсовое масло и жмых. Масло из рапса реализуется на внутреннем рынке и поставляется на экспорт, жмых используется при производстве комбикормов. Недавно участок приступил к переработке семян подсолнечника.

На пульт управления комбикормовым производством данные о техпроцессе поступают в режиме реального времени. Управляют параметрами техпроцесса технолог Светлана Потапенко и оператор пульта управления Татьяна Владыко.

Также в 2020-м зарегистрирован товарный знак предприятия «МукаМол», под которым реализуется продукция, проведен ребрендинг упаковки. Комбинат первым из профильных предприятий Беларуси выпустил продукцию с маркировкой «Натуральный продукт» и «Органический продукт» (ржаную и пшеничную муку из цельного зерна и цельнозерновую). Зерно для этих видов муки выращено без применения синтетических и минеральных удобрений, а также химических средств защиты растений.

Для увеличения производства гранулированных комбикормов была запущена новая производственная линия. Благодаря этому объем выпуска данного вида продукции увеличился с 3 до 6 тысяч тонн в месяц. Для обеспечения новой линии гранулирования паром в существующей котельной установлен дополнительный паровой котел. Завершаются работы по вводу в эксплуатацию новой линии загрузки комбикормов на железнодорожный транспорт.

Очередная партия продукции отгружается на реализацию.

— На предприятии и в дальнейшем планируется увеличивать ассортимент выпускаемой продукции, проводить модернизацию производства, осваивать новые рынки сбыта, — сообщил Сергей Уклейко.
Нужно отметить, что весь производственный цикл на комбинате контролируется производственно-технологической лабораторией. Все зерно, поступившее на переработку, проходит доскональную проверку по показателям качества и безопасности. Про это рассказала заместитель директора по качеству Елена Песецкая.

— Современное оборудование позволяет проводить анализ быстро и с большой точностью, — говорит Елена Владимировна. – Например, исследование зерна на клейковину занимает всего 1,5 минуты. Причем одновременно определяются пять показателей.

При производстве продукции исследуются около десяти видов зерна. До двадцати видов сырья нужно подвергнуть анализу при изготовлении комбикормов. Без соответствующей проверки готовая продукция не попадет к потребителю. Вот почему изделия комбината заслужили отличную репутацию. Недаром говорят: «С молодечненской мукой вкусный хлеб под рукой».

Корреспондентов «МГ» пригласили на экскурсию по предприятию. Мы посетили производственно-технологическую лабораторию, котельную, элеватор №1, одну из электрических подстанций, центр управления комбикормовым производством, прошлись по территории комбината.

Экономист отдела сбыта Инга Лужинская рекламирует продукцию ОАО «Молодечненский комбинат хлебопродуктов».

Даже беглого знакомства оказалось достаточно, чтобы оценить сложность и масштаб производства. При этом все подразделения действуют как единый механизм. Работники понимают, что вносят весомый вклад в обеспечение продовольственной безопасности страны, поэтому относятся к своим обязанностям со всей ответственностью.

Авторы материалов - Олег БЕГАНСКИЙ, Вячеслав ТАБУЛИН, Ирина РАБУШКО. 

Фото: Алексей ПЛОТКО.

 

Галерея изображений

Прочитано 603 раз Последнее изменение 13.11.2020 10:00
Отдел информации.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.