27.10.2020 16:50

Лебедзеўцы нарыхтоўваюць травяністыя кармы

У філіяле Аграфірма «Лебедзева» РУП «Мінскэнерга» шпаркімі тэмпамі вядзецца нарыхтоўка травяністых кармоў. Асноўная ўвага накіравана на ўборку кукурузы на сілас.


На здрабненні зялёнай масы задзейнічаны два кормаўборачныя комплексы. Адвозяць кармы восем адзінак аўтатрактарнай тэхнікі. Кожныя суткі нарыхтоўваецца 700-1000 тон «кансерваў для кароў». Уся зялёная маса ўкладваецца ў бетанаваныя сховішчы. У гаспадарцы ўпэўнены, што створаныя і ствараемыя запасы кармоў забяспечаць сытную зімоўку пагалоўю грамадскага статка.

Таксама ў аграфірме ні на дзень не спыняюцца нарыхтоўка арганікі і вываз яе на палі.
Ажыццяўляецца адзін з найважнейшых агратэхнічных прыёмаў – пад’ём зябліва. Вядуцца іншыя работы.

 

 

Прочитано 303 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить