20.10.2020 15:16

КСУП «Бярэзіна-аграпрадукт» мадэрнізуе ферму

Работы вядуцца на малочнатаварнай ферме «Доўцавічы». Там узводзіцца памяшканне для ўтрымання 200 галоў буйной рагатай жывёлы.

Так выглядае новы аб'ект. Так выглядае новы аб'ект. "Маладзечанская газета"

— Увод у эксплуатацыю новага памяшкання дазволіць павялічыць пагалоўе кароў на ферме, — адзначыла намеснік дырэктара гаспадаркі па жывёлагадоўлі Марыя Сянько. – Гэта, у сваю чаргу, станоўча адаб’ецца на надоях. Умовы працы жывёлаводаў таксама палепшацца, што немалаважна. Памяшканне ўзводзіцца з прымяненнем лёгкіх металаканструкцый.

Субяседніца паведаміла, што ў гаспадарцы ўтрымліваюцца чатыры малочныя дойныя статкі (па адным на МТФ «Доўцавічы» і «Тучына» і два на МТФ «Пажарышча»). Ёсць прафілакторыі для ўтрымання цялят. Трэць малака гаспадарка пастаўляе на перапрацоўку гатункам «экстра», каля 60 працэнтаў — вышэйшым. Тлустасць малака складае 3,8 працэнта (гэта складае 104-105 працэнтаў да мінулага года).

— Наша гаспадарка спецыялізуецца на раслінаводстве і жывёлагадоўлі. Цяпер завяршаецца падрыхтоўка да стойлавага перыяду. Грамадскі статак кармамі забяспечаны ў дастатковай колькасці, — падкрэсліла Марыя Сянько.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

 

Прочитано 287 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить