16.03.2020 12:35

У раёне завяршылася акцыя «Наш жывёлавод»

Заключнае мерапрыемства прафсаюзнай акцыі прайшло ў КСУП «Відзеўшчына» на базе малочнатаварнага комплексу «Чысць».

Сустрэцца з жывёлаводамі, адказаць на іх пытанні і павіншаваць лепшых прыехалі прававы інспектар Мінскага абкама прафсаюза работнікаў АПК Андрэй Лагвінец і старшыня райкама профільнага прафсаюза Уладзімір Саланенка. Святочную атмасферу стварылі работнікі Красненскага дома культуры.
Падзякі і падарункі ад прафсаюзаў у гэты дзень атрымалі Паліна Чайкіна, Алена Клімовіч, Валянціна Мялешка, Тэрэза Анушонак і Алена Джажэла.

Як адзначыў Андрэй Лагвінец, работнікі сельскай гаспадаркі павінны адчуваць клопат пра сябе. Людзям трэба забяспечваць годныя ўмовы працы, добрую заработную плату, ствараць належныя бытавыя ўмовы. Такія сустрэчы дапамагаюць ацаніць сітуацыю на аб’ектах жывёлагадоўлі, аказаць кансультацыю па прававых пытаннях. У выніку матывацыя працы ў вяскоўцаў павышаецца.

— На кантролі ў прафсаюзаў заўсёды пытанні выдачы спецадзення, сацыяльнай абароны, аховы працы, — падкрэсліў Уладзімір Саланенка. – Асаблівая ўвага надаецца жывёлагадоўчай галіне. Яна ў значнай ступені забяспечвае фінансавую ўстойлівасць гаспадарак, а значыць, узровень сацыяльнай падтрымкі работнікаў. Акцыя «Наш жывёлавод» будзе праводзіцца надалей.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://www.mgazeta.by/regionalnyj-aktsent/item/6465-u-rajone-zavyarshylasya-aktsyya-nash-zhyvjolavod.html#sigProId0ed16bb3e5
Прочитано 901 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.