06.12.2019 10:34

Аграфірму «Лебедзева» наведаў міністр энергетыкі

Міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь Віктар Каранкевіч наведаў з рабочым візітам сельскагаспадарчы філіял Аграфірма «Лебедзева» РУП «Мінскэнерга».

Даільны комплекс у аграфірме «Лебедзева» адпавядае перадавым сусветным стандартам.  Даільны комплекс у аграфірме «Лебедзева» адпавядае перадавым сусветным стандартам.

Віктар Міхайлавіч сустрэўся з работнікамі прадпрыемства, агледзеў шэраг вытворчых аб’ектаў (у тым ліку інвестыцыйных). Трэба адзначыць, што на працягу двух апошніх гадоў у аграфірме рэалізавана пяць інвестыцыйных праектаў. Сярод іх добраўпарадкаванне мехдвара, будаўніцтва сенасховішча і інш. Плануецца рэалізацыя яшчэ некалькіх перспектыўных інвестпраектаў.

У час візіту былі разгледжаны пытанні выканання тарыфнага пагаднення, заработнай платы і аховы працы, абмеркаваны параметры прагнозу доўгатэрміновага развіцця гаспадаркі да 2023 года. Міністр паставіў задачу павышаць канкурэнтаздольнасць сельскагаспадарчай прадукцыі, павялічваць вытворчасць працы. Як і цяпер, вялікая ўвага будзе надавацца тэхналагічнай дысцыпліне, павышэнню камфортнасці працы работнікаў.

Даведка.
Аграфірма «Лебедзева» з’яўляецца адным з найбуйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі ў раёне і ўваходзіць у лік лепшых гаспадарак вобласці. У аграфірме ўтрымліваецца больш за 5 тысяч галоў буйной рагатай жывёлы. Дойны статак налічвае 1670 галоў. За дзесяць месяцаў года валавы надой малака склаў 11,4 тысячы тон, што на 4,3 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд летась.
Сярэдні ўдой на карову – 6818 кілаграмаў (рост у параўнанні з мінулым годам – 184 кілаграмы).

Алег БЯГАНСКІ.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Прочитано 143 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить