— У час сустрэч з выбаршчыкамі, на перадвыбарных пікетах я чула ад грамадзян шмат прапаноў, якія тычацца як заканадаўства, так і добраўпарадкавання, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, развіцця малога і сярэдняга бізнесу, маладзёжнай палітыкі. Буду старацца апраўдаць давер сваіх выбаршчыкаў. Спадзяюся, што дзякуючы сумесным намаганням мы зможам шмат зрабіць дзеля развіцця нашага грамадства, на карысць любімага горада і яго жыхароў. Сардэчна дзякую маладзечанцам, якія падтрымалі мяне на ўсіх этапах выбарчай кампаніі — у час вылучэння кандыдатам у дэпутаты і ў час галасавання, — сказала Людміла Мікалаеўна.
Парламентарый ацаніла высокі прафесіяналізм членаў акруговай выбарчай камісіі па Маладзечанскай гарадской выбарчай акрузе №72, якія займаліся арганізацыяй найважнейшай грамадска-палітычнай кампаніі і былі ў той дзень запрошаны на цырымонію. Дэпутат адзначыла таксама важную ролю сваіх давераных асоб у поспеху агітацыйнай кампаніі.