27.09.2018 10:34

Конкурс «Ветэранскі падворак» у разгары

Раённы агляд-конкурс «Ветэранскі падворак» сёлета прысвечаны Году малой радзімы. Праводзіўся ён з ліпеня па верасень. Удзельнікамі сталі людзі пенсіённага ўзросту, ветэраны вайны і працы, якія маюць прысядзібныя ўчасткі, трымаюць падсобную гаспадарку.



У аўторак з самай раніцы члены журы пачалі аб’езд падворкаў і знаёмства з удзельнікамі конкурсу.
Найперш завіталі ў вёску Насілава. У доме нумар пяць па вуліцы Будаўнікоў жыве сям’я Маркоўскіх. Наступны прыпынак робім у Лебедзеве. З Тамарай Іванаўнай Алісейка нашы чытачы знаёмыя ўжо. Пагаварылі таксама з жыхаркай Лебедзева Клаўдзіяй Міхайлаўнай Жабінскай, якая стала ўдзельніцай намінацыі «Я на падворку не адна». А яшчэ прадугледжаны намінацыі «Ад прыроды матэрыял – ад майстра талент», «Кветкавая фантазія», «Сабе на карысць». У конкурсе больш за дваццаць удзельнікаў.

Будуць арганізаваны яшчэ два аб'езды падворкаў. Пасля падвядзення вынікаў арганізатары ва ўрачыстай абстаноўцы ўшануюць лепшых гаспадароў. Больш падрабязна -- у "МГ" за суботу, 29 верасня.


Прочитано 1689 раз
Людміла Цар

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.