20.01.2018 9:05

Как в Молодечно сортируют и готовят к переработке бытовой мусор

Мы пабывалі на ўчастку прыёмкі, сартавання і перапрацоўкі другасных матэрыяльных рэсурсаў УП «Камунальнік».

Как в Молодечно сортируют и готовят к переработке бытовой мусор "Маладзечанская газета"

Навошта раздзяляць бытавыя адходы? Усё роўна з розных кантэйнераў смецце ссыпаецца ў адзін і вывозіцца на палігон. Але гэта не так.

...У суправаджэнні інжынера па ахове навакольнага асяроддзя Анастасіі Радкевіч падыходзім да вялікага ангара на тэрыторыі прадпрыемства. Брыкеты прасаванага пластыку і макулатуры. Побач – каляровыя кантэйнеры для розных відаў другасных рэсурсаў. На пляцоўцы спецыяльная машына выгружае пэт-бутэлькі, поліэтыленавую плёнку, іншае пластыкавае смецце. Работніцы яго сартуюць.

— Калі людзі пакідаюць адходы ў розных кантэйнерах, гэта толькі пачатак тэхналагічнага ланцужка па вяртанні другасных рэсурсаў у гаспадарчы абарот, — тлумачыць А. Радкевіч. – Сартаванае смецце трэба перабраць і адправіць на далейшую перапрацоўку.

Так, пэт-бутэлькі раздзяляюцца па колеры, поліэтыленавая плёнка — па ступені забруджвання. Для каністраў, бочак, ёмістасцей для бытавой хіміі прадугледжана асобная скрыня. Пасля прасавання пластык пастаўляецца ў Пухавіцкі раён на ТАА «Палігранд». Там з яго вырабляюць будаўнічыя матэрыялы.
На іншай пляцоўцы некалькі работнікаў сартуюць макулатуру. Кардон і папера прасуюцца асобна. Для далейшай перапрацоўкі яны пастаўляюцца на спецыялізаваныя заводы ў Чашніцкім і Слонімскім раёнах.
Шкло перапрацоўваюць прадпрыемствы холдынгу «Белрэсурсы». На ўчастку прыёмкі і сартавання пад яго адведзены некалькі пляцовак. Прычым бутэлечны шклабой і аконнае шкло складзіруюцца асобна. Каб іх раздзяліць, таксама трэба час. У некаторых выпадках даводзіцца разбіраць выкінутыя гаспадарамі аконныя рамы.

Летась на тэрыторыі Маладзечаншчыны было нарыхтавана 978 тон макулатуры, 768 тон шклабою і 172 тоны палімераў.

Закупачная цана для насельніцтва: макулатура — 0,12 рубля за кілаграм, шклабой тарны (бутэлькі) — 0,08, шклабой аконны – 0,02, пэт-бутэлькі – 0,15 (на палігоне ТБА – 0,16), плёнка поліэтыленавая незабруджаная – 0,13, адходы палімераў – 0,03-0,1, адпрацаванае масла – 0,095 рубля за кілаграм.

— Такія ўчасткі створаны таксама на базе ГЖРЭУ №2 і №6 і паблізу палігона для захоўвання цвёрдых бытавых адходаў, — падкрэсліла Анастасія Радкевіч. — Горад і раён абслугоўваюць два мабільныя прыёмныя пункты. Жыхары могуць здаць зламаную ці непатрэбную бытавую электратэхніку. Яе перапрацоўкай і ўтылізацыяй займаецца адкрытае акцыянернае таварыства «БелВТІ». Адпрацаваныя батарэйкі трэба пакідаць у спецыяльных кантэйнерах у нарыхтоўчых пунктах, а таксама ў магазінах, якія гандлююць электронікай.

Інжынер дадала, што збор і перапрацоўка другаснай сыравіны выгадная і для людзей, і для дзяржавы. Раздзяляючы адходы, жыхары зберагаюць родную зямлю для будучых пакаленняў, не даюць ператварыць яе ў звалку. Прадпрыемствы ж атрымліваюць танную сыравіну для вырабу прадукцыі. Такім чынам, жыхары Маладзечаншчыны павінны праяўляць свядомасць і правільна абыходзіцца з адходамі.

Адреса заготовительных пунктов в Молодечно и районе

тэрыторыя «Спецаўтагаспадаркі», вул. Віленская, 38в;
ГЖРЭУ №2, вул. Таўлая, 7;
ГЖРЭУ №6, вул. Вялікі Гасцінец, 147а;
тэрыторыя цэха па дрэваапрацоўцы (структурнага падраздзялення УП «Камунальнік»), вул. Віленская, 100;
лазня №5 УП «Камунальнік», вул. Паркавая, 9;
гасразліковы рамонтна-будаўнічы ўчастак, вул. Грамадоўская, 16;
палігон цвёрдых камунальных адходаў;
ЖКУ «Радашковічы»,
г.п. Радашковічы, вул. Набярэжная, 1;
ЖКУ «Чысць», п. Чысць, вул. Гастэлы, 9;
ЖКУ «Беразінскае», аг. Беразінскае, вул. Зялёная, 4.
перасовачны прыёмны пункт можна выклікаць па тэл. 73-19-17.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://www.mgazeta.by/regionalnyj-aktsent/item/2188-kak-v-molodechno-sortiruyut-i-gotovyat-k-pererabotke-bytovoj-musor.html#sigProIda591cc1580
Прочитано 2229 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.