15.11.2017 12:02

Новый дом по улице Будавников возводят строители из Борисова

Па вуліцы Будаўнікоў у Маладзечне пачалося ўзвядзенне 36-кватэрнага буйнапанельнага жылога дома і рамонт цеплатрасы.

Новый дом по улице Будавников возводят строители из Борисова "Маладзечанская газета"

Жылую дзевяціпавярхоўку ўзводзяць спецыялісты ААТ «Барысаўжылбуд». Цяпер завяршаецца мантаж нулявога цыкла. У доме адзін пад’езд. Кошт будаўніцтва складзе каля 2,4 мільёна рублёў.  

— Гэты аб’ект першы ў Маладзечне за апошнія гады, які ўзводзяць барысаўчане, — гаворыць начальнік участка Юрый Мосін. – Жывуць работнікі ў гасцініцы. Умовамі быту і працы яны задаволены. Большасць будаўнічых матэрыялаў для дома таксама вырабляецца ў Барысаве. Плануецца, што для выканання некаторых работ будуць прыцягвацца субпадрадныя арганізацыі.

Начальнік участка адзначыў, што ў доме будуць нестандартныя балконы і прыгожа расфарбаваныя фасады. Ён гарманічна ўпішацца ў архітэктуру квартала і стане адным з упрыгажэнняў Маладзечна.

Недалёка ад вышэйзгаданага аб’екта работнікі ААТ «Спецбудмеханізацыя» мяняюць трубы цеплатрасы. Пры гэтым спажыўцы ад цяпла не адключаюцца.

— Укладваем паралельна дзве трубы, адну — для падачы цяпла ў жылыя дамы, другую — для адводу цепланосьбіта. Якасць работ пастаянна кантралюецца. Новыя трубы маюць спецыяльную ізаляцыю, якая змяншае страты цяпла. Яны выраблены ў Магілёве. Заданне павінны выканаць да пачатку снежня, — паведаміў адзін з будаўнікоў Кірыл Малько.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://www.mgazeta.by/regionalnyj-aktsent/item/1859-novyj-dom-po-ulitse-budavnikov-vozvodyat-stroiteli-iz-borisova.html#sigProId8498c3eab0
Прочитано 2680 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.