29.09.2023 11:28

1 КАСТРЫЧНІКА -- ДЗЕНЬ ПАЖЫЛЫХ ЛЮДЗЕЙ

Паважаныя прадстаўнікі старэйшага пакалення!

Віншуем вас з Днём пажылых людзей!

Для большасці людзей гэта свята асаблівае. Таму што ў ім цяпло і сардэчнасць, павага і любоў да сваіх блізкіх. Гэта свята не напамін аб узросце, а выдатная магчымасць сказаць словы ўдзячнасці бацькам, ветэранам, пенсіянерам, усім людзям старэйшага узросту. Гэта сімвал адзінства і пераемнасці пакаленняў, непарыўнай сувязі часоў.

Павага да старэйшых з’яўляецца адной з найважнейшых каштоўнасцей грамадства, якое з упэўненасцю глядзіць у будучыню. Толькі абапіраючыся на багаты жыццёвы вопыт папярэднікаў, можна прымаць узважаныя, прадуманыя рашэнні, планаваць і здзяйсняць задуманае. У гэты дзень мы выказваем удзячнасць прадстаўнікам старэйшага пакалення, ветэранам вайны і працы. Менавіта яны навучылі нас працаваць, паважаць чужое меркаванне і смела адстойваць уласнае.
Жадаем, каб ваша жыццё было доўгім і паўнацэнным, каб заўсёды вас атулялі клопатам блізкія. Моцнага вам здароўя, цікавасці да жыцця і мірнага неба над родным краем!

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.
РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.


Паважаныя ветэраны вайны і працы! Дарагія сябры, калегі, аднадумцы!

Ад усёй душы віншуем вас з Днём пажылых людзей!

Кожны з вас унёс свой уклад у вызваленне краіны, пасляваеннае аднаўленне і сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна. Маладзечна стала часткай гісторыі, і мы ганарымся гэтым.

Шчыра дзякуем усім пажылым людзям, і асабліва ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, за мірнае неба, добрасумленную працу, мужнасць, стойкасць, жыццёвую мудрасць.

Няхай вас радуе кожны дзень! Сустракайце яго з усмешкай, нават калі нямала праблем. Жывіце актыўна, часцей сустракайцеся з сябрамі. Усе мы прыходзім у гэты свет аднолькава, а дажыць да сталых гадоў дадзена не кожнаму. Давайце карыстацца гэтай прывілеяй і жыць, не лічачы гады, дапамагаючы і падтрымліваючы адзін аднаго ў радасці і бядзе, імкнуцца больш паспець, спазнаць і дасягнуць.

Моцнага вам здароўя, бадзёрасці, дабра, міру і дабрабыту!. Няхай клопаты дзяцей, унукаў і праўнукаў саграваюць душу. Жывіце доўга і будзьце шчаслівыя!

РАЁННЫ САВЕТ ВЕТЭРАНАЎ.

Прочитано 395 раз Последнее изменение 29.09.2023 11:28
Отдел информации.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.