Гаспадар і Гаспадыня правялі дэлегацыю гасцей на падворкі сельгаспрадпрыемстваў. Па традыцыі на «Дажынках» праводзіцца конкурс падворкаў. З году ў год калектывы гаспадарак здзіўляюць як сваімі экспазіцыямі, так і цікавай, змястоўнай праграмай.
Радуюць багаццем сувенірнай прадукцыі і выстаўка майстроў раённага цэнтра рамёстваў, выстаўка-кірмаш дасягненняў сельскай гаспадаркі.
На працягу знаёмства з падворкамі на малой сцэне праходзіў канцэрт з удзелам творчых калектываў раёна.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.