У праграме свята парад тэхнікі, святочнае шэсце «Адзіны шлях да хлеба», розыгрыш білетаў на канцэрты творчых калектываў раёна.
У 12.00 адбудзецца ўрачыстае адкрыццё свята, узнагароджанне лепшых прадстаўнікоў сельскай гаспадаркі.
Гасцей і ўдзельнікаў «Дажынак» чакаюць канцэрт з удзелам творчых калектываў раёна «І хлебам, і песняй», дыскатэка «Весялуха NEW», святочны феерверк.
На працягу свята будуць працаваць горад майстроў, дзіцячая пляцоўка (батуты, інтэрактыўныя гульні, квэсты і інш.), гандлёвыя рады, фотазоны.