22.08.2017 12:20

Малады, ды не зялёны

Самы малады сярод васьмі маладзёжных камбайнавых экіпажаў нашага раёна працуе ў ААТ «Гарадзілава». Імёны старшага камбайнера Юрыя Арловіча і камбайнера Юрыя Варпаховіча сёлета гучаць сярод герояў жніва. Дарэчы, у перакладзе з грэчаскага Юрый азначае «земляроб», а святога Георгія моляць аб дапамозе ў сельскагаспадарчых работах.

Юрый Варпаховіч і Юрый Арловіч – экіпаж «машины трудовой». Юрый Варпаховіч і Юрый Арловіч – экіпаж «машины трудовой». Маладзечанская газета

Трэці год запар яны разам у працоўным дуэце і дасягнулі запаветнай мэты – сталі адным з першых маладзёжных камбайнавых экіпажаў-тысячнікаў у раёне. Абодва хлопцы вясковыя, працавітыя, іх работа круглы год звязана з тэхнікай. У час уборачнай кожны дзень пачынаецца з агляду камбайна, ліквідацыі нязначных няспраўнасцей, змазвання механізмаў. І тэхніка не падводзіць. За новы камбайн «Палессе GS12» механізатары вельмі ўдзячныя кіраўніцтву гаспадаркі.

На пытанне, што падганяе ў рабоце, напарнікі дружна адказалі: «Жаданне перамагчы ў спаборніцтве». Дарэчы, у гэтай гаспадарцы два маладзёжныя экіпажы. І вопытных механізатараў хапае. Хлопцы не шкадуюць цёплых слоў у адрас сваіх калег, з якімі робяць агульную справу. Адзначаюць добрую арганізацыю працы, смачнае харчаванне. Акрамя маральнага стымулу адзначаюць і матэрыяльны — магчымасць зарабіць немалыя грошы.

Маладая сям’я Варпаховічаў нядаўна пераехала ў новы дом, які стараецца зрабіць камфортным і ўтульным. Гаспадыня Дар’я цяпер у адпачынку па доглядзе дзяцей. У сям’і падрастаюць сынок Максім і дачушка Софія.

— За непрацяглы, але такі напружаны перыяд жніва адбылася сямейная падзея — сын пачаў гаварыць, — дзеліцца Юрый Мікалаевіч. – Я ў полі ад світання да цямна, таму пачуў гэта толькі калі з-за дрэннага надвор’я выдаўся невялікі перадых.
Юрый Арловіч таксама чалавек сямейны. Яго надзейны тыл — жонка Крысціна і сын Арцём. Малы ў час уборачнай не заўсёды мог дачакацца бацьку з работы, таму іншым разам вельмі рана прачынаўся, каб павітацца і абняць яго.
Галоўнае, чаго не хапала ў гарачую пару камбайнерам, гэта часу для сну. Таму жаданне добра выспацца зразумелае.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://www.mgazeta.by/regionalnyj-aktsent/item/1553-malady-dy-ne-zyaljony.html#sigProId04697324ae
Прочитано 1771 раз
Людміла Цар

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Похожие материалы (по тегу)