22.08.2017 12:11

Пераможны «віток»: поле – збожжаток

Моладзь уносіць свой уклад у рэалізацыю аграрнай палітыкі дзяржавы. Маладыя хлебаробы з першых дзён жніва актыўна ўключыліся ў спаборніцтва сярод камбайнавых экіпажаў і вадзіцеляў і паказалі годныя вынікі.

«Золата палёў»  у руках вадзіцеля  Сяргея Чуры «Золата палёў» у руках вадзіцеля Сяргея Чуры Маладзечанская газета

— У пачатку ўборачнай кампаніі раённы камітэт БРСМ разам з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, райкамам прафсаюза работнікаў АПК абвясцілі аб арганізацыі раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых у 2017 годзе, — расказвае выконваючая абавязкі першага сакратара райкама БРСМ Марта Матусевіч. — У ім прымаюць удзел маладыя камбайнеры і вадзіцелі, якія перавозяць збожжа ад камбайнаў. Першыя тысячнікі не засталіся па-за ўвагай. Падзякамі і памятнымі сувенірамі ўзнагароджаны хлебаробы з розных гаспадарак раёна. Сярод іх Дзмітрый Акульскі з Палачан, Віталій Кулік і Арцём Новік з Селеўцаў.

Маладыя вадзіцелі Максім Карповіч і Сяргей Чура з сельгасфіліяла «Маркава» таксама ў перадавіках. У час кароткай гутаркі з Максімам мы даведаліся, што спецыяльнасць аўтаслесара ён набыў у Беразінскім аграрна-тэхнічным прафесійным ліцэі. На сваёй малой радзіме ў Маркаве стараецца працаваць з поўнай аддачай. Ганарыцца, што заняты на ўборцы ўраджаю, а яшчэ ўпэўнены, што гэта перамога не апошняя.

Рэйс за рэйсам з раніцы да вечара імчыць МАЗ Сяргея Чуры з поля на збожжаток. І зноў да камбайна. Вадзіцель разумее: уборка прамаруджвання не церпіць. Сяргей родам з Валожыншчыны. Вучыўся ў Вілейскім дзяржаўным каледжы. Пасля заканчэння прыехаў у Маладзечна. Уладкаваўся на работу ў Маладзечанскі райаграсэрвіс. У Маркава пераехаў разам з сям’ёй – жонкай Аксанай, чатырохгадовым сынам Даніілам і дачушкай Машай, якой годзік. Гаспадарка выдзеліла дом маладой сям’і, а значыць, на гэтай зямлі наканавана Сяргею плённа працаваць, упрыгожваць яе добрымі справамі.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://www.mgazeta.by/regionalnyj-aktsent/item/1552-peramozhny-vitok-pole-zbozhzhatok.html#sigProId88ddc8afd3
Прочитано 2160 раз Последнее изменение 22.08.2017 12:11
Людміла Цар

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Похожие материалы (по тегу)