29.08.2022 14:30

Жніво практычна завяршылася. Вызначыліся «трохтысячнікі»

Трохтысячны рубеж у намалоце збожжа новага ўраджаю пераадолеў камбайнавы экіпаж ААТ «Гарадзілава» у складзе Аляксандра Стэфановіча і Яўгенія Гнілазуба. Больш за тры тысячы тон збожжа вывезлі з палёў на зернесушыльныя комплексы «гарадзілаўцы» Дзяніс Гнілазуб, Раман Гінцяк, Сяргей Рынкевіч, Вадзім Арловіч, а таксама Дзмітрый Акульскі з ААТ «Палачаны».

Удзельнікі ўрачыстасці з нагоды ўшанавання «трохтысячнікаў». Удзельнікі ўрачыстасці з нагоды ўшанавання «трохтысячнікаў».

Павіншавалі герояў жніва з працоўнай перамогай старшыня Маладзечанскага райвыканкама Юрый Горлаў, яго намеснік - начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню райвыканкама Дзмітрый Давыдок, старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК Анатолій Фурс, кіраўнік ААТ «Гарадзілава» Дзмітрый Грамовіч.

Юрый Мікалаевіч падкрэсліў, што хлебаробы «Гарадзілава» і «Палачан» працавалі ў шчыльным звязку. Яны дабіліся значных вынікаў. Хлебаробы паказалі высокую арганізаванасць і прафесіяналізм. Яны вырасцілі дастойны ўраджай.

Музычнае прывітанне героям жніва перадалі ўдзельнікі дзіцячага вакальнага ансамбля «Любавушка» Беразінскага сельскага дома культуры Цэнтралізаванай клубнай сістэмы раёна.

Алег БЯГАНСКІ.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Прочитано 673 раз Последнее изменение 29.08.2022 14:30
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Другие материалы в этой категории: « Лідары жніва Михаил Зинько — лучший водитель »