02.08.2022 11:54

Віктар і Андрэй Цярэшкі – сямейны экіпаж «Палесся»

Для камбайнера ААТ «Палачаны» Віктара Цярэшкі гэта жніво пятнаццатае па ліку. У адным экіпажы разам з сынам Андрэем вопытны механізатар выходзіць на хлебную ніву трэці раз.

— Працую ў «Палачанах» ужо трыццаць гадоў, — гаворыць Віктар Эдуардавіч. — Дом нашай сям’і выдзеліла гаспадарка. Праз пэўны час мы яго прыватызавалі. Акрамя дарослага сына ёсць у нас і дачка. Яна перайшла ў дзясяты клас Палачанскай сярэдняй школы.
Бацька задаволены, што на жніве яму дапамагае сын. Калі ў адным экіпажы родныя людзі, працаваць лягчэй. Узаема-
разуменне поўнае, і практычныя ўрокі можна самому праверыць. Больш згуртаваных экіпажаў нельга сабе ўявіць.
— У папярэднія сезоны мы стабільна перавышалі тысячны рубеж у намалоце збожжа, — дадаў субяседнік. — У гэтым годзе ўраджай багаты, намалот павінен быць вялікі. Таму на жніво выйшлі з добрым настроем.
Андрэю працаваць пад кіраўніцтвам бацькі падабаецца. Віктар Эдуардавіч для яго бясспрэчны аўтарытэт ва ўсіх справах. Ёсць з кім параіцца, падзяліцца клопатамі. Бацька заўсёды дапаможа і падтрымае.
— Першае наша сямейнае жніво было ў 1999 годзе, — гаворыць Андрэй. — Другое — пасля маёй службы ў арміі. Вопыт, набыты ў час уборачнай, мне абавязкова спатрэбіцца. Праз пэўны час я і сам стану камандзірам камбайнавага экіпажа.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Прочитано 270 раз Последнее изменение 02.08.2022 11:54
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.