Паэзія і мастацтва, музычныя выступленні творчых калектываў, інтэрактывы і квэсты, займальныя лекцыі і майстар-класы, гульні для дзяцей і дарослых…. Тут кожны змог адчуць атмасферу старасвецкага фальварка, прайсці сцяжынамі Максіма Багдановіча – самага маладога класіка беларускай літаратуры, у гонар якога і ладзіцца гэта свята.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.