23.05.2022 10:52

У пашане гарадзілаўцы

Аператар машыннага даення МТФ «Гарадзілава» Алена Галавач працуе ў гаспадарцы амаль 20 гадоў. Летась яна надаіла 576,1 тоны малака. Пры гэтым надой на карову склаў 10522 кілаграмы (прыбаўка да пазалеташніх паказчыкаў – 850 кілаграмаў). У спецыяліста стопрацэнтная захаванасць цялят.

Алену Галавач у калектыве паважаюць, на яе раўняюцца.

Галоўны заатэхнік ААТ «Гарадзілава» Ілья Галодзька ўносіць значны ўклад у павелічэнне вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі ў гаспадарцы. У прыватнасці, у многім дзякуючы яму летась надой малака на карову дасягнуў 9322 кілаграмаў (прыбаўка ў параўнанні з 2020 годам — 548 кілаграмаў). Сярэднясутачная прывага буйной рагатай жывёлы склала 784 грамы (прыбаўка — 20 грамаў).

Ілья Галодзька адзін з лепшых работнікаў сельскагаспадарчай галіны раёна.

Алег БЯГАНСКІ.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Прочитано 174 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.