07.04.2017 12:06

Молодечненцы рассказали о своих проблемах председателю Комитета госконтроля

30 сакавіка «прамую лінію» з жыхарамі раёна правёў Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Леанід Анфімаў, пасля якой падзяліўся сваімі меркаваннямі з прадстаўнікамі СМІ.

— «Прамыя лініі» і асабістыя прыёмы грамадзян дапамагаюць лепш зразумець настрой людзей у рэгіёнах, даведацца, якія пытанні іх хвалююць, стаўленне і давер жыхароў да органаў улады, — адзначыў Леанід Васільевіч. – Такія формы работы паказалі сваю эфектыўнасць і будуць прымяняцца далей.

Па словах Старшыні Камітэта дзяржкантролю, найбольш часта людзі ўзнімаюць пытанні ацэнкі жылля, што прыватызуецца. У некаторых выпадках пасля такіх зваротаў адпаведныя службы праводзяць пераразлік кошту квадратных метраў.

Грамадзян хвалююць прынцыпы ўтварэння кошту паслуг ЖКГ, выдзяленне жылля некаторым катэгорыям насельніцтва (сіротам, мнагадзетным сем’ям, маладым спецыялістам і г.д.). Балючая тэма для жыхароў вёсак – закрыццё аб’ектаў гандлю і абслугоўвання. Закранаюцца таксама пытанні рацыянальнага расходавання бюджэтных сродкаў.

— Адна з найбольш актуальных тэм у апошні час – рэалізацыя дэкрэта №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства». Лічу, што гэты дакумент правільны і своечасовы. Ён павінен выконвацца. Калі чалавек прэтэндуе на сацыяльныя гарантыі, яму і самому неабходна ўдзельнічаць у фінансаванні дзяржаўных расходаў, — падкрэсліў Леанід Анфімаў.

Ён дадаў, што ў час «прамых ліній» і асабістых прыёмаў грамадзяне не ставяць пад сумненне палітычны курс нашай дзяржавы. Практычна няма абвінавачванняў у бок органаў улады. Многія праблемы жыхароў вырашаюцца на ўзроўні гарадоў і раёнаў.

— Людзі, якія звяртаюцца ў кантралюючыя органы, праяўляюць актыўную грамадзянскую пазіцыю. Яны падказваюць шляхі рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў той ці іншай сферы. У сваю чаргу, работнікі Дзяржкантролю робяць усё, што ад іх залежыць, для вырашэння пытанняў грамадзян, — падкрэсліў Леанід Анфімаў.

Шанц для завода

Адным з пунктаў візіту Леаніда Анфімава ў Маладзечна стала наведванне ААТ «Маладзечанскі завод металаканструкцый».

Гэта прадпрыемства з’яўляецца даволі праблемным. Загрузка магутнасцей па ўсіх відах выпускаемай прадукцыі складае каля 30 працэнтаў. Крэдыторская запазычанасць перавышае дэбіторскую больш як у дзесяць разоў, што фактычна не дае магчымасці гаварыць аб фінансавай стабільнасці. Разам з тым, МЗМК з’яўляецца валаўтваральным для раённага цэнтра.
На думку Леаніда Анфімава, галоўнае цяпер — разабрацца ў праблемах, якія існуюць на заводзе, бо гэта прадпрыемства важнае не толькі для эканомікі раёна, але і ўсёй краіны.

— Трэба выпрацаваць пэўныя меры і прапановы па выніках папярэдняга вывучэння сітуацыі, каб падтрымаць завод, — лічыць Леанід Васільевіч. — Неабходна распрацаваць бізнес-план развіцця з улікам магчымага прадстаўлення адтэрміноўкі па абавязковых плацяжах з-за высокай закрэдытаванасці. Трэба рыхтаваць прапановы, каб дазволіць на ўзроўні ўрада хаця б на год адтэрмінаваць пагашэнне запазычанасці, рэструктурызаваць яе для паляпшэння фінансавых паказчыкаў і павышэння стабільнасці ў рабоце.

Старшыня Дзяржкантролю асабліва падкрэсліў, што крэдыторы таварыства павінны з разуменнем паставіцца да такіх мер, бо стабілізацыя сітуацыі на прадпрыемстве з калектывам у тысячу чалавек у іх інтарэсах. Выпускаемая заводам прадукцыя застаецца запатрабаванай на рынку. Пры ўмове паляпшэння фінансавага становішча павысіцца эфектыўнасць вытворчасці будматэрыялаў і аказання будаўнічых паслуг.

У час сустрэчы Леаніда Анфімава з кіраўніцтвам і інжынерна-тэхнічнымі работнікамі абмяркоўваліся шляхі мадэрнізацыі вытворчасці. Адной з тэм размовы стала перспектыва паставак у Кітайска-беларускі індустрыяльны парк «Вялікі
камень».

Падрыхтаваў Алег Бяганскі.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://www.mgazeta.by/regionalnyj-aktsent/item/1138-molodechnentsy-rasskazali-o-svoikh-problemakh-predsedatelyu-komiteta-goskontrolya.html#sigProId782f02d86a
Прочитано 1739 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.