03.08.2021 16:26

На Маладзечаншчыне жніво ў разгары

Па стане на 3 жніўня ў раёне абмалочана 42,3 працэнта збожжавых і зернебабовых. Намалочана 30052 тысячы тон збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць склала 40,7 цэнтнера з гектара.

На палі, дзе ўраджай сабраны, хутка зноў выйдзе сельскагаспадарчая тэхніка. На палі, дзе ўраджай сабраны, хутка зноў выйдзе сельскагаспадарчая тэхніка. "Маладзечанская газета"

Па ўраджайнасці на Маладзечаншчыне лідзіруюць ААТ «Гарадзілава» — 80,2 цэнтнера з гектара, аграфірма «Лебедзева» (60,0), Маладзечанская сортавыпрабавальная станцыя (57,7), СУП «ЯхімоўшчынаАгра» (50,8), ААТ «Селеўцы» і СФГ Пакуша — па 50,0 цэнтнера з гектара.

Пяцёрка лепшых па абмалоце выглядае наступным чынам: ААТ «Палачаны» — 64,8 працэнта да плана, Маладзечанскі райаграсэрвіс (62,5), КСУП «БеразінаАграпрадукт» (53,1), СФГ Пакуша – (47,1), Маладзечанская сортавыпрабавальная станцыя – 46,2 працэнта.

Па інфармацыі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама падрыхтаваў Алег БЯГАНСКІ.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

 

Прочитано 238 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.