02.07.2021 10:23

Працягваецца нарыхтоўка кармоў

Па інфармацыі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, гаспадаркі раёна актыўна рыхтуюцца да зімова-стойлавага перыяду. Ідзе касьба траў, фарміруецца запас сена і сенажу.

У корманарыхтоўцы на Маладзечаншчыне задзейнічана магутная тэхніка. У корманарыхтоўцы на Маладзечаншчыне задзейнічана магутная тэхніка.

Найбольшыя плошчы траў (першы і другі ўкосы) скошаны ў ААТ «Усход-Агра», філіяле Аграфірма «Лебедзева», ААТ «Гарадзілава», КСУП «Відзеўшчына», ААТ «Палачаны».

Лідарамі па нарыхтоўцы травяністых кармоў на ўмоўную галаву буйной рагатай жывёлы ў цэнтнерах кармавых адзінак з’яўляюцца ААТ «Гарадзілава», ААТ «Дубрава-2013», філіял Аграфірма «Лебедзева», ААТ «Хоўхлава», ААТ «Селеўцы».

Спецыялісты гаспадарак Маладзечаншчыны адказна ставяцца да зялёнага жніва. Вялікую ўвагу яны надаюць якасці кармоў.

Алег БЯГАНСКІ.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Прочитано 313 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.