13.03.2017 8:29

Моладзь – заўтрашні дзень вытворчасці

Абласны семінар па рэалізацыі маладзёжнай кадравай палітыкі прайшоў на базе нашага раёна. Як вядома, сёлета Маладзечна названа маладзёжнай сталіцай Мінскай вобласці, і гэта першае маштабнае мерапрыемства ў рамках аднайменнай акцыі.

Моладзь – заўтрашні дзень вытворчасці "Маладзечанская газета"

У семінары прынялі ўдзел спецыялісты адпаведных структурных падраздзяленняў аблвыканкама і райвыканкамаў сталічнага рэгіёна, а таксама прадстаўнікі саветаў маладых спецыялістаў Міншчыны.
Дэлегаты наведалі тры прадпрыемствы – СТАА «Малінаўшчызненскі спіртагарэлачны завод - «Аквадыў», ЗАТ «Дыліс-Касметык» і філіял «Маладзечанскія электрасеткі» РУП «Мінскэнерга». Удзельнікі семі-
нара даведаліся, як у гэтых арганізацыях наладжана работа з моладдзю.

Асабліва ўдзельнікаў мерапрыемства ўразіла, як ажыццяўляецца кадравая палітыка ў электрасетках. Годныя ўмовы працы, трывалыя традыцыі пярвічных арганізацый БРСМ і РГА «Белая Русь», спартыўны комплекс, аб’яднанні па інтарэсах – усё гэта прыцягвае моладзь.

На выніковым пасяджэнні семінара, якое адбылося на базе спартыўна-забаўляльнага цэнтра, удзельнікі прыйшлі да агульнай высновы, што сучасная моладзь актыўная, мэтанакіраваная, гатовая да пакарэння новых вяршынь, адкрытая да дружбы. У нас ужо склаліся добрыя адносіны з прадстаўнікамі Вілейшчыны, Валожыншчыны, Любаншчыны. Але ёсць спадзяванні на тое, што ў працоўнай моладзі Маладзечаншчыны стане яшчэ больш сяброў з іншых рэгіёнаў Міншчыны.

Фота: Вячаслаў ТАБУЛІН.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://www.mgazeta.by/regionalnyj-aktsent/item/1024-moladz-za-trashni-dzen-vytvorchastsi.html#sigProIdcb95baad72
Прочитано 1967 раз
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.