17.06.2021 11:28

Рэалізацыя малака ў раёне вырасла

Лета — спрыяльны час для жывёлаводаў. Цёплае, сонечнае надвор’е, багацце зялёных, сакавітых кармоў станоўча ўплываюць на надоі. Таму кіраўнікі і спецыялісты сельгаспрадпрыемстваў раёна надаюць вялікую ўвагу правільнай арганізацыі летняга ўтрымання жывёлы.

Малочнатаварныя комплексы ў раёне аснашчаны сучасным абсталяваннем. На іх працуюць падрыхтаваныя спецыялісты. На малочнатаварным комплексе «Груздава». Малочнатаварныя комплексы ў раёне аснашчаны сучасным абсталяваннем. На іх працуюць падрыхтаваныя спецыялісты. На малочнатаварным комплексе «Груздава».

Па валавых дзённых надоях малака на Маладзечаншчыне лідзіруюць філіял Аграфірма «Лебедзева» РУП «Мінскэнерга», ААТ «Гарадзілава», СУП «Хажоваагра-2009», ААТ «Усход-Агра», ААТ «Палачаны».

Лідарамі па надоях на адну карову з’яўляюцца філіял Аграфірма «Лебедзева» РУП «Мінскэнерга», ААТ «Гарадзілава», ААТ «Палачаны», ААТ «Маладзечанскі райаграсэрвіс», ААТ «Селеўцы».

У параўнанні з мінулым годам валавы надой і надой на карову ў раёне выраслі. Павялічылася і рэалізацыя малака. Гаспадаркі Маладзечаншчыны амаль 70 працэнтаў малака здаюць на перапрацоўку гатункам «экстра».

У раёне актыўна працягваецца нарыхтоўка кармоў для грамадскага статка. Праводзяцца неабходныя заатэхнічныя і ветэрынарныя мерапрыемствы.

Алег БЯГАНСКІ.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Прочитано 231 раз Последнее изменение 17.06.2021 11:28
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.