У адну з субот турэц-баярцы, якія жывуць у шматкватэрных дамах, прыбралі сквер у сваім населеным пункце. Затым эстафету падхапілі лебедзеўцы. Калектывы сельскага Савета дэпутатаў, амбулаторыі, сярэдняй школы, дзіцячага сада, школы мастацтваў дружна выйшлі на суботнік, прыбралі сквер у цэнтры аграгарадка, а таксама тэрыторыю вакол знака «Лебедзева» на ўездзе ў населены пункт.
Старшыня Лебедзеўскага сельскага Савета дэпутатаў Тамара Дудзіч дзякуе ўсім нераўнадушным людзям, якія прынялі ўдзел у суботніку, унеслі ўклад у добраўпарадкаванне сваіх населеных пунктаў. З транспартам дапамаглі аграфірма «Лебедзева» і ДРБУ-195, адказна паставіліся да даручанай справы вадзіцелі Дзмітрый Стрыга і Уладзімір Бекіш.
Анжаліка КРУПЯНЬКОВА.