Новости Молодечно и Молодечненского района

Запрашаем маладзечанцаў на Дзень праваслаўнай кнігі!

  • 2017-03-03 12:10:51
  • Соб. инф.

11.00-17.00 — у выставачным фае будзе працаваць выстаўка рэдкіх рукапісных і старажытнадрукаваных кніг, анцімінсаў са збору царкоўна-археалагічнага музея Мінскай духоўнай семінарыі, кніг з фондаў Выдавецкага савета Беларускай праваслаўнай царквы і іншых праваслаўных выдавецтваў краіны.

17.00, малая зала — урачыстая частка. З прывітальным словам выступіць епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел. Навукова-гістарычны экскурс: «Слова Божае для людзей – скрозь вякі да нашых дзён» правядзе дацэнт Мінскай духоўнай семінарыі, кандыдат багаслоўя, протаіерэй Георгій Сакалоў. Завершыць мерапрыемства канцэрт з удзелам царкоўных хораў і творчых калектываў Маладзечна. Уваход вольны.

У рамках мерапрыемства пройдзе акцыя «Добрае сэрца» ў падтрымку 12-гадовай Віялеты Банковіч - дзіцяці з цяжкім генетычным захворваннем. У фае Палаца будзе арганізавана невялікая выстава малюнкаў Віялеты.
Запрашаем маладзечанцаў і гасцей паўдзельнічаць і падтрымаць дзяўчынку!