
Дарагія жыхары Маладзечаншчыны!
Віншуем вас з самымі чароўнымі святамі!
Для кожнага з нас Новы год – час надзей і мар, ён адкрывае новую старонку ў нашым жыцці, дорыць надзеі на лепшае. Мы чакаем гэта свята з асаблівым трапятаннем, падводзячы вынікі адыходзячага года, успамінаючы дасягнутыя ў ім мэты, рэалізаваныя ідэі, планы і задумы.
Свята Нараджэння Хрыстова яднае ўсіх нас вакол галоўных чалавечых каштоўнасцей – веры, надзеі, любові, дазваляе глыбей асэнсаваць сутнасць зямнога існавання, адчуць радасць і паўнату свайго жыцця. Калядныя дні робяць нас больш шчодрымі душой, добрымі і адкрытымі. Пакінуўшы на час штодзённыя клопаты, мы атрымліваем вялікі зарад станоўчых эмоцый і натхнення, адчуваем жаданне ствараць і рабіць свет лепшым.
Жадаем, каб у кожнай сям’і панавалі добразычлівасць і згода, увага і клопат, любоў і давер. Няхай у новым годзе спраўдзяцца вашы запаветныя мары, у доме будуць дастатак і росквіт, любоў і паразуменне, душэўнае і фінансавае здароўе! Няхай 2026 год будзе насычаны новымі планамі, натхненнем, творчымі ідэямі і добрымі навінамі!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў
Дарагiя жыхары горада Маладзечна i Маладзечанскага раёна!
Прымiце самыя цёплыя, шчырыя вiншаваннi з Новым годам i Нараджэннем Хрыстовым!
Новы год – гэта не проста змена дат у календары. Гэта час, калi прынята падводзiць вынiкi, асэнсоўваць перажытае, будаваць планы на будучыню. Адыходзячы год быў няпростым для кожнага з нас. Ён быў напоўнены падзеямi, напружанай працай, падарыў нам радасць сустрэч i адкрыццяў, перамог i дасягненняў, а таксама неацэнны жыццёвы вопыт.
Напярэдадні Новага года мы ўсе марым аб простых i вечных рэчах – жадаем, каб былi здаровыя i шчаслiвыя дарагiя нам людзi, каб у доме быў дастатак, каб дзецi радавалi нас поспехамi.
Няхай Новы, 2026 год апраўдае нашы надзеi, прынясе мір, утульнасць i радасць у кожную сям’ю, стане годам поспеху i добрых спраў.
Жадаем, каб усё, што засмучала вас, засталося ў мiнулым, а ўсё добрае знайшло свой працяг у годзе надыходзячым.
Шчасця i поспехаў у Новым годзе! Здароўя, радасцi і дабрабыту вам i вашым сем’ям!
Н.Л. ГЛIНСКАЯ,
член Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь,
І.С. МАРКЕВIЧ, Д.I. УШАЦКI, С.I. САКАЛОЎСКАЯ,
дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь
Паважаныя жыхары Маладзечанскага раёна! Дарагія ветэраны вайны і працы!
Ад усёй душы віншуем вас з Новым годам і Нараджэннем Хрыстовым!
Новы год – гэта асаблівае свята, якое заўсёды дорыць надзею на шчасце і поспех, нясе радасць і аптымізм. Напярэдадні яго мы аналізуем розныя падзеі, прыемныя і не вельмі, цікавыя справы, мерапрыемствы, мноства сустрэч, якія ён з сабой нясе. Адчуваючы падтрымку блізкіх, сяброў, калег і проста добрых, спагадлівых людзей, мы пераадольвалі ўсе цяжкасці і ідзём наперад.
Нязменнымі пажаданнямі штогод застаюцца моцнае здароўе, мір і спакой у нашых дамах, паразуменне, падтрымка і згода паміж людзьмі. Без гэтых каштоўнасцей не могуць жыць краіна і кожная сям’я.
Калядныя святочныя дні заўсёды напоўнены асаблівым святлом, нясуць мудрасць, дабро, напаўняюць душу кожнага чалавека любоўю.
Няхай гэты год будзе мірным і стабільным. Няхай нас усіх аб’яднаюць вера ў свае сілы, добрыя справы на карысць нашага роднага краю і сям’і. Няхай у кожным доме будуць дастатак, выгода і цеплыня. Жадаем вам моцнага здароўя, аптымізму, шчасця, поспехаў і дабрабыту!
Раённы савет ветэранаў